Вы тут

У Брэсце пачынае работу міжнародны тэатральны фестываль


«Вікіпедыя», якая знае ўсё, вызначае брэсцкую «Белую вежу» як адзін з самых буйных і прэстыжных тэатральных фестываляў. Яно і зразумела, больш чым за два дзесяцігоддзі тут пабывалі тэатры з 58 краін свету і паказалі каля шасцісот спектакляў. Але «Вікіпедыя», пэўна, не ведае, што менавіта фэст стаў галоўнай прыкметай восені ў самым заходнім горадзе краіны.


Дарэчы, ужо за тыдзень да адкрыцця, якое адбудзецца вечарам 11 верасня, абсалютная большасць білетаў была раскупленая.

Наш хоць і надзвычай добразычлівы, але пераборлівы глядач асабліва ахвотна ідзе на пастаноўкі з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Не дзіва, што фаварытамі сёлетняга фэсту сталі спектаклі «Пікавая дама» Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Яўгена Вахтангава і «Адэскія апавяданні» Літаратурнага тэатра Алега Папова. Падольскі драматычны тэатр з Маскоўскай вобласці вязе нам «Плаху».

Пра монаспектакль «Пікавая дама» варта колькі слоў сказаць асобна. Яго прадставіць артыст Яўген Князеў. Шырокай публіцы акцёр знаёмы па серыяле «Вольф Месінг: які бачыў скрозь час». Рэктар Расійскага тэатральнага інстытута імя Шчукіна народны артыст Расіі Яўген Князеў пакажа «Пікавую даму» ў зале грамадска-культурнага цэнтра. Па сутнасці, артыст чытае Пушкіна, адзін агучвае ўсіх герояў. Але і ў Берліне, і на Сахаліне пасля спектакляў яму апладзіравалі стоячы. Паглядзім, як успрыме прачытанне Пушкіна брэсцкі глядач.

Сёлета на «Вежу» запрасілі калектывы, якія працуюць з дзецьмі і падлеткамі. Вось гэты дзіцячы блок назвалі сімвалічна «Белавежка», расказваў на прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю Аляксандр КОЗАК. Тэатр-студыя «Паралель» з Баранавіч бывала ўжо на фестывалях і ў нашай краіне, і за мяжой. У Брэст яна вязе пластычны спектакль. Тэатр-студыя «Дуэт» з Санкт-Пецярбурга пакажа спектакль па творы Васіля Шукшына «Нядзельная туга».

Цікавай абяцае стаць і лялечная праграма. У афішы фэсту адзін з найлепшых лялечных спектакляў краіны — «Пансіён Belvedere» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. У Мінску ён ідзе з вялікім поспехам. А Кіеўскі акадэмічны тэатр лялек вязе да нас работу «Як загінуў Гуска». На гэты спектакль звярнуў увагу журналістаў Аляксандр Козак. Пастаноўка зроблена па творы Мікалая Куліша. У свой час пісьменнік быў рэпрэсіраваны, а яго творы трапілі пад забарону. На жаль, тэатралы рэдка звяртаюцца да творчасці гэтага драматурга. І дарэмна. У ёй аўтар сцвярджае праўду «маленькага чалавека», яго адвечнае права на разуменне і павагу.

Крыху інтрыгуе і назва брытанскага спектакля «Маргарэт». Так, гэта пра Маргарэт Тэтчэр. Монаспектакль пакажа артыст Піп Утан, які два гады таму атрымаў у Брэсце прыз за самую лепшую мужчынскую ролю.

Адкрывае тэатральны фэст Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы — пастаноўкай «Рэвізор». Летась ён, дарэчы, таксама адкрываў фестываль, паказаўшы «Пінскую шляхту», якую вельмі ўпадабала наша публіка. А вось закрываць будуць гаспадары: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы дае «Нявольніц», сваю нядаўнюю прэм'еру, якая прайшла з поспехам.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Тэатральная восень

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.