Вы тут

Балтыка прынясе марскую прахалоду


Першыя два тыдні верасня аказаліся па-летняму цёплымі, тэмпературны фон у сярэднім быў на 3–5 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. На гэтым тыдні дажджоў будзе няшмат, чакаецца перавага цёплага надвор'я, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Толькі з сярэдзіны тыдня ў паўночных раёнах краіны пад уплывам паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора, стане халадней.


Ужо заўтра надвор'е пачне мяняцца. У сераду месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 да плюс 15 градусаў, удзень — 20—27 цяпла, толькі па поўначы краіны чакаецца не вышэй за 18—19 градусаў. У чацвер у некаторых раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай па поўдні краіны магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 10 да 15 цяпла, удзень — плюс 17—24 градусы, па поўдні краіны паветра прагрэецца ад плюс 25 да плюс 27 градусаў.

Трохі пахаладае ў пятніцу. У гэты дзень умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе краіны, які будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Уначы стане халадней, і да раніцы тэмпература паветра панізіцца да 6—13 цяпла. Днём чакаецца ад плюс 17 да плюс 24 градусаў, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 26 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.