Вы тут

Як гарантаваць харчовую бяспеку Беларусі і Расіі?


Павелічэнне прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, стварэнне сучасных рэсурса- і энергазберагальных сельгасмашын і падрыхтоўка будучых прафесіяналаў аграрнай справы — гэтыя тэмы былі ключавымі для ўдзельнікаў канферэнцыі «Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы: вопыт, праблемы, перспектывы».


На пляцоўцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках навукоўцы працавалі на працягу двух дзён.

Прысутнічалі на сустрэчы члены верхніх палат парламентаў — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў і член Камітэта Савета Федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы і прыродакарыстанні Вадзім Нікалаеў. А старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч накіраваў удзельнікам прывітальнае слова.

— На аснове тых задач, якія былі вызначаны нашымі прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным, мы павінны напрацоўваць пэўныя тэхналагічныя кірункі на аснове лічбавай эканомікі. У прыватнасці, тое, што мы сёння абмяркоўвалі, — стварэнне селекцыйна-генетычных цэнтраў. Мы павінны злучыць інтарэсы і магчымасці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь для таго, каб выйсці на імпартазамяшчэнне па многіх кірунках: і ў птушкагадоўлі, і ў свінаводстве, і ў малочнай жывёлагадоўлі. Патэнцыял у дзвюх краін ёсць. Я мяркую, што наша навуковая супольнасць і практыка сёння могуць рэалізоўваць такія праграмы. Мы вельмі сур'ёзна абмяркоўвалі практычныя падыходы, і, думаю, будзе прынята праграма дзеянняў на перспектыву, — адзначыў Аляксандр Папкоў.

Вынікам плённай працы спецыялістаў дзвюх краін сталі канцэпцыя праграмы адзінай сістэмы селекцыйнай работы (што дапаможа выйсці на імпартазамяшчэнне) і дакумент аб комплексах машын дакладнага земляробства. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі падтрымалі ідэю стварэння вучэбнага каардынацыйнага цэнтра для будучых аграрыяў, аснову якога павінны скласці дзве вядучыя галіновыя вышэйшыя навучальныя ўстановы краін.

Мерапрыемства — яшчэ адна падзея з шэрагу прымеркаваных да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Напрацоўкі навукоўцаў і прадстаўнікоў улады ўвойдуць у выніковы дакумент форуму, які адбудзецца на Магілёўшчыне 11—12 кастрычніка. Больш падрабязна пра канфэренцыю — у бліжэйшым нумары «Мясцовага самакіравання».

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».