Вы тут

Традыцыі ўзаемных перакладаў


У Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі прайшоў круглы стол на тэму «Літаратурнае пабрацімства: традыцыі ўзаемных перакладаў». Арганізатары — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».


Удзел у дыскусіі пра ролю мастацкага перакладу ўзялі пісьменнікі, кнігавыдаўцы Беларусі і Расіі: дырэктар выдавецтва «Художественная литература» празаік Георгій Прахін, перакладчык Юрый Шчарбакоў, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Наш современник» Аляксандр Казінцаў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і іншыя літаратары. Адметнасцю маскоўскай сустрэчы сталіся прэзентацыі адразу чатырох кніг, якія так ці іначай працуюць на развіццё беларуска-расійскіх літаратурных стасункаў. Любоў Турбіна прадставіла выдадзены ў Маскве зборнік артыкулаў «Людзі на балоце. Экалогія як дамінанта беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя» — кнігу, у якой літаратуразнаўца звяртаецца да творчасці Янкі Брыля, Анатоля Сыса, Міхася Стральцова. Народны паэт Татарстана Рэнат Харыс пазнаёміў з уласнай аўтарскай анталогіяй перакладаў беларускай паэзіі «Хуш Кілесез=Калі ласка: беларускія паэты». Маладая расійская пісьменніца Алена Тулушава выдала ў Мінску зборнік апавяданняў «У добрыя рукі». Перакладчык — Уладзімір Саламаха. А Юрый Шчарбакоў з Астрахані прэзентаваў кнігу сваіх перакладаў беларускай паэзіі «Беларускі матыў».

«Літаратурнае пабрацімства: традыцыі ўзаемных перакладаў» — адна з пісьменніцкіх сустрэч у межах праграмы ўдзелу беларускай дэлегацыі на XXXI Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праводзіцца ў расійскай сталіцы з 5 па 9 верасня.

Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.