Вы тут

У Эквадор — з беларускімі кнігамі


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з паэтам і празаікам з Эквадора спадарыняй Давінай Пасас.


Незадоўга перад гэтым газета «Літаратура і мастацтва» надрукавала невялікую карэспандэнцыю, у якой эквадорская пісьменніца разглядае перспектывы беларуска-эквадорскіх літаратурных сувязяў. У гэтым жа нумары «ЛіМ» змясціў пераклад на беларускую мову апавядання Давіны Пасас «Каханак». Перакладчык — Рыгор Ляшук. Падчас размовы міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча і госці з Лацінскай Амерыкі былі вызначаны найбліжэйшыя крокі ў прасоўванні беларускай літаратуры ў Эквадоры і іншых іспанамоўных краінах. Удзел у сустрэчы ўзяў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь Леапольда Энрыке Равая.

Празаік, паэт і перакладчыца Давіна Пасас знаходзілася ў Беларусі некалькі дзён. Узяла ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў Іванаве. Выступіла на круглым стале «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які праходзіў 1 верасня ў Варацэвічах у музейным комплексе Напалеона Орды. Яна падзялілася думкамі наконт развіцця беларуска-эквадорскіх літаратурных стусункаў:

— Я ўражаная, што ў далёкай ад Эквадора краіне цікавяцца нашай нацыянальнай літаратурай. Мне прыемна было даведацца, што вершы аднаго з нашых класікаў яшчэ ў 2016 годзе друкаваліся ў часопісе «Полымя» ў перакладзе на беларускую мову. Мы пагутарылі падчас круглага стала, на іншых мерапрыемствах у Дзень беларускага пісьменства з літаратарамі Беларусі пра развіццё стасункаў, узаемныя пераклады. Спадзяюся, што ўсё гэта спраўдзіцца. Я таксама гатова рыхтаваць у Эквадоры анталогію беларускай паэзіі. Мне ўжо вядомыя імёны Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. Мне здаецца, што нашы перакладчыкі мастацкай прозы зацікавяцца аповесцямі, раманамі згаданых пісьменнікаў. Канешне ж, варта пашыраць сувязі паміж нашымі перыядычнымі выданнямі, рыхтаваць спецыяльныя выпускі літаратурна-мастацкіх часопісаў, якія ў Беларусі будуць прысвечаны эквадорскай літаратуры, а ў Эквадоры — беларускай паэзіі і прозе. Прызнаюся, вельмі ўражаная тым, што Беларусь, Мінск збіраюць пісьменнікаў розных краін. Некалі такую арганізатарскую функцыю для сустрэч, дыскусій іспанамоўных пісьменнікаў з усяго свету ладзіла Куба. У Беларусі, у Іванаве, Варацэвічах сустрэла літаратараў, якія размаўляюць на розных мовах.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».