Вы тут

Беларусь хоча бліжэй пазнаёміцца з вопытам СЕ па мясцовым самакіраванні


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром.


У пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы павітаў старшыню Кангрэсу ў Беларусі і падзякаваў ёй за візіт у "гэты цудоўны восеньскі час". На яго думку, вельмі важна, каб яна пазнаёміліся з Беларуссю і Мінскам, каб мець уласнае ўражанне пра краіну.

"Мясцовае самакіраванне, кіраванне рэгіёнамі – гэта вельмі важная ў сучасным свеце тэма. І, тое, што Савет Еўропы надае гэтаму вялікую ўвагу, дарагога варта. І мы хацелі б бліжэй пазнаёміцца ​​з вашым вопытам, таму цесна супрацоўнічаем з Кангрэсам", – падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, круглы стол па праблематыцы мясцовага самакіравання, які верхняя палата беларускага парламента разам з Канкрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы правядуць 12 верасня ў Мінску, прынясе пэўную карысць не толькі Беларусі, але і Еўропе ў цэлым, а таксама самой арганізацыі.

"Я хацеў бы вас запэўніць, падзякаваўшы за тое, што вы падалі такую ​​магчымасць арганізаваць у Мінску падобнае мерапрыемства, што мы зробім усё для таго, каб яно было паспяховым, і выканаем любое ваша пажаданне, якое ўзнікне па ходзе правядзення гэтага мерапрыемства", – дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Беларусі ёсць пэўны вопыт міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Расіяй, Украінай у рамках трансгранічных праграм, а таксама з краінамі Балтыі. Прэзідэнт нагадаў, што восенню ў нашай краіне адбудуцца два буйныя мерапрыемствы: сустрэча кіраўнікоў рэгіёнаў Расіі, а потым форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Кіраўнік дзяржавы запрасіў старшыню Кангрэсу на гэтыя мерапрыемствы, каб убачыць вынікі рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, беларускі лідар заявіў, што гатовы абмеркаваць любыя пытанні, якія ўзніклі.

Як адзначыла старшыня Кангрэса, яна вельмі рада, што прыехала ў Мінск, і ўпэўненая, што будучае мерапрыемства –  круглы стол – будзе паспяховым. "Для нас гэта толькі пачатак у нашых прадуктыўных адносінах у галіне мясцовага самакіравання", – дадала яна.

Старшыня Кангрэса падзякавала за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі і Савету Рэспублікі ў цэлым, а таксама адзначыла адкрытасць зносін. На яе думку, семінар стане карысным і для Кангрэсу. "Мы сапраўды гатовыя вучыцца ў вас. Я веру, што мы можам вучыцца адзін у аднаго", – заявіла Гудрун Мослер-Цёрнстром.

Даведка

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы – кансультатыўны орган Савета Еўропы, які прадстаўляе мясцовыя і рэгіянальныя ўлады еўрапейскіх дзяржаў. Налічвае 324 члена ад больш чым 200 тысяч адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак 47 дзяржаў.

Кангрэс складаецца з Палаты мясцовых уладаў і Палаты рэгіёнаў. Пляцоўка КМРУ уяўляе цікавасць для атрымання інфармацыі аб развіцці мясцовага самакіравання ў краінах-членах Савета Еўропы, а таксама для правядзення двухбаковых сустрэч.

Статусам запрошанага назіральніка ў Кангрэсе валодаюць дзве арганізацыі Беларусі – Фонд імя Льва Сапегі (з 2001 года) і Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі (з 2008 года).

Яшчэ ў 2013 годзе адбыўся візіт кіраўніцтва Кангрэсу ў Мінск, у развіццё гэтага візіту было прапанавана правесці мерапрыемства па праблематыцы мясцовага самакіравання. Па арганізацыйна-тэхнічных прычынах яно неаднаразова адкладвалася, таму яно адбываецца толькі цяпер: 11-12 верасня.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».