26 Верасень, серада

Вы тут

Дзяржаўнае кіраванне пачынаецца з мясцовага


Такое меркаванне выказала старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.


З кіраўніком дзяржавы старшыня Кангрэса абмеркавала будучы круглы стол, пытанні мясцовага самакіравання. "У выніку мы сышліся на думцы аб тым, што менавіта мясцовае самакіраванне мае вялікае значэнне, таму што з яго пачынаецца дзяржаўнае кіраванне", – падкрэсліла яна.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі паспяховае супрацоўніцтва, якое ўсталявалася паміж Саветам Еўропы і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Яна выказала надзею на плённы працяг гэтых адносін.

З нагоды запрашэння на будучыя Форумы рэгіёнаў у Беларусі яна адказала:

"Павінна ўдакладніць даты правядзення гэтых мерапрыемстваў. Калі ў мяне будзе такая магчымасць, буду рада прыехаць. Веру ў тое, што сувязі трэба ўсталёўваць з людзьмі. З імі трэба размаўляць, знаёміцца, таму што асабістыя зносіны – гэта заўсёды добрая адпраўная кропка для развіцця больш маштабных адносін", – дадала яна.

Гудрун Мослер-Цёрнстром адзначыла, што круглы стол 12 верасня будзе прысвечаны пытанням мясцовага самакіравання, дзе будуць абмяркоўвацца розныя мадэлі самакіравання і шляхі працы з беларускімі партнёрамі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.