Вы тут

У Мінск прыедзе арыгінал «Іліяды» і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі


20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачне сваю работу ўнікальная выстава “Беларусь і Біблія”.


“Калі шчыра я дагэтуль не магу паверыць, што ў Беларусь трапяць каштоўнасці такога ўзроўню! Рарытэтаў такой значнасці ў нас яшчэ ніколі не было!” – дзеліцца ўражаннямі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па навуковай рабоце Алесь Суша. Спадар Алесь, які мае да арганізацыі выставы самае непасрэднае дачыненне, паведаміў, што выстава сапраўды ўнікальная -- упершыню за ўсю нашу гісторыю ў межах адной выставы ў Беларусь трапяць рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. У Беларусь яны трапяць з Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Карэі, з шматлікіх прыватных калекцый і будуць на працягу месяца экспанавацца на міжнароднай выставе “Беларусь і Біблія”.

Алесь Суша расказаў, што на працягу месяца ў Мінску ў адным месцы можна будзе пабачыць напісаныя 5-4 тысячы гадоў таму назад клінапісам на гліняных таблічках тэксты з Ура – радзімы Аўраама; арыгінальны рукапіс “бібліі Антычнасці” – “Іліяды” Гамера – папірус на грэчаскай мове, напісаны яшчэ да нашай эры; унікальныя скруткі з Мёртвага мора (кумранскія рукапісы), якім больш за 2 тысячы год, і якія захавалі нам самыя раннія тэксты большасці кніг Старога Запавету; самыя старажытныя фрагменты Новага Запавету (ІІ-ІІІ стст. н.э.); біблійскія рукапісы на старыжытных мовах: грэчаскія, лацінскія, копцкія, самарыцянскія, армянскія, індыйскія, кітайскія; першадрукі многіх народаў і краін, першыя пераклады Бібліі на нацыянальныя мовы; арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютара і Скарыны;
- амаль усе пераклады Бібліі на беларускую мову; арыгіналы гравюр Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў, зробленыя на біблейскія сюжэты.

У межах выставы, якая пройдзе з 20 верасня па 21 кастрычніка ў Музеі кнігі Нацыянальнай Бібліятэкі,  будзе працаваць рукапісная майстэрня,  друкарскі варштат часоў Гутэнберга, пройдуць заняткі "Клуба кніжных прафесараў" для дзетак, а таксама навуковы лекторый ад знакамітых замежных і беларускіх даследчыкаў.

Алена ЛЯЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».