Вы тут

Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў краме "Кнігі & кніжачкі" у Мінску


Паліцы кітайскіх кніг адкрыты ў краме "Кнігі & кніжачкі" у Мінску.


Міжнародны праект "Паліцы кітайскіх кніг" ініцыяваны кітайскім бокам, ён рэалізуецца ў больш чым 10 краінах, і сёння да яго ўдзельнікаў далучылася Беларусь. Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця праекта міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, цікавасць да кітайскай літаратуры ў Беларусі расце, а выпуск выдавецтвамі кніг, прысвечаных кітайскай праблематыцы, сведчыць пра існаванне ў Беларусі школы кітаістыкі. Адным з прыкметных апошніх праектаў стала серыя "Светлыя знакі: Паэты Кітая", для рэалізацыі якога быў створаны міжнародны рэдакцыйны савет. Нядаўна таксама ўбачыла свет кніга "Кітайская паэзія XX стагоддзя".

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін у сваю чаргу распавёў, што больш за 100 кніг, прадстаўленых на паліцах для беларускіх чытачоў, - класічныя творы, выданні пра культуру Паднябеснай, сучасным Кітаі. Асабліва ён рэкамендаваў звярнуць увагу на серыю кніг Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні".

Па словах генеральнага дырэктара ААТ "Белкніга" Аляксандра Вашкевіча, праект будзе працаваць на працягу тыдня ў фармаце выставы, а затым выданні змогуць набыць наведвальнікі крамы. Асартымент паліц цалкам сфармаваны кітайскім бокам.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».