Вы тут

Дайджэст касмічных навін з усяго свету


Усё больш дзяржаў уключаецца ў касмічную гонку. Нядаўна стала вядома, што пасля больш чым 10 гадоў абмеркаванняў урад Вялікабрытаніі вырашыў пабудаваць першы ў краіне касмадром.

Месцам размяшчэння будучага аб'екта была абраная акруга Сатэрлэнд, паўвостраў A'Mhoіne ў Шатландыі. Плато было абрана не выпадкова, бо гэта забалочаная і маланаселеная мясцовасць, а само яно выдатна падыходзіць для вертыкальных запускаў невялікіх спадарожнікаў. За будаўніцтва адказвае дзяржаўнае агенцтва па пытаннях развіцця Hіghlands and Іslands Enterprіse. Як заявіў міністр эканомікі Вялікабрытаніі Грэг Кларк, для першага этапу будаўніцтва дзяржава выдзеліць 2,5 мільёна фунтаў, агульны ж кошт праекта на дадзены момант ацэньваецца ў 50 мільёнаў фунтаў.

Што да асноўнага роду дзейнасці, то з касмадрома будзе праводзіцца пуск малагабарытных ракет, якія будуць здольныя выводзіць на арбіту малыя спадарожнікі. Апошнія будуць выкарыстоўвацца для інтэрнэт-камунікацый, маніторынгу за надвор'ем, навігацыі і г. д. Акрамя вертыкальнай стартавай пляцоўкі, таксама будзе створана і ўзлётна-пасадачная паласа, з якой будуць стартаваць мадыфікаваныя камерцыйныя самалёты для перакідвання спадарожнікаў. Што цікава, будаўніцтва касмадрома ў Шатландыі плануецца завяршыць ужо ў 2020 годзе.


А ў Кітаі пачалося будаўніцтва новай касмічнай станцыі. Эксперты называюць гэта апошнім крокам у распачатай касмічнай гонцы дзяржаў. Пасол Кітая ў ААН Шы Чжунцзюнь запрасіў увесь свет прыняць удзел у праекце. «ККС належыць не толькі Кітаю, і ўсе краіны, незалежна ад іх памеру і ўзроўню развіцця, могуць супрацоўнічаць на роўных умовах», — сказаў ён.

Новая касмічная станцыя можа пачаць работу ўжо пасля 2022 года, паводле дакументаў, апублікаваных Упраўленнем ААН па космасе. Яна павінна функцыянаваць каля дзесяцігоддзя і падтрымліваць знаходжанне на ёй шасці астранаўтаў на тэрмін да 180 дзён. Будаўніцтва некаторых частак ужо завершана. Асноўны модуль атрымаў назву «Цяньхэ-1», або «Гармонія нябёсаў», ён будзе адпраўлены на арбіту ў 2020 годзе.

Вядома, што ЗША забаранілі касмічнаму агенцтву Кітая выкарыстоўваць МКС з меркаванняў бяспекі. Аднак МКС не вечная, і адміністрацыя Трампа разглядае магчымасць спынення работы ЗША на МКС да 2025 года. NASA ўжо выдаткавала каля 100 мільярдаў долараў на захаванне МКС, якая функцыянуе як арбітальная лабараторыя для навукоўцаў і астранаўтаў. Ужо цяпер многія з тых, хто стаяў за падтрыманнем МКС, інвестуюць у кітайскую касмічную станцыю.


Японская кампанія Toyota — адзін з найбуйнейшых у свеце аўтавытворцаў, але ў сферу інтарэсаў карпарацыі ўваходзіць яшчэ шмат чаго. Напрыклад, нядаўна прадстаўнікі кампаніі з Краіны ўзыходзячага сонца прадставілі чалавекападобнага робата T-HR3 як магчымага механічнага памочніка для заваявання космасу.

На самай справе сфера прымянення робата T-HR3 распаўсюджваецца не толькі на касмічную прастору. Ён можа знайсці прымяненне і на Зямлі ў якасці робата для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і катастроф, у месцах з вельмі нізкімі і высокімі тэмпературамі і высокім радыяцыйным фонам.

T-HR3 мае вельмі добрую каардынацыю рухаў. Для кіравання машынай выкарыстоўваецца віртуальная рэальнасць. На дадзены момант Toyota не наладзіла прамысловую вытворчасць, але ўжо ў найбліжэйшай будучыні японцы хочуць паставіць стварэнне такіх робатаў на паток. Акрамя гэтага, карпарацыя вядзе і распрацоўкі ў сферы штучнага інтэлекту, таму нельга выключаць, што новыя мадэлі T-HR3 навучацца абыходзіцца без дапамогі чалавека. Прадстаўнікі Toyota ўжо выклалі ў інтэрнэт відэа з дэманстрацыяй функцыянавання робата.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.