Вы тут

З адходаў піваварства — дамы на Марсе


Няма сумненняў, што кіраваная місія на Марс рана ці позна адбудзецца і першым пасяленцам трэба будзе дзесьці жыць. Пры гэтым матэрыял для дамоў павінен быць трывалым, недарагім і вытрымліваць жорсткія ўмовы чырвонай планеты. І так атрымалася, што сыравіна для такога матэрыялу была знойдзена. Прычым не ў высокатэхналагічных лабараторыях, а на заводзе па вытворчасці піва.


Як паведамляе выданне Nano Energy, групе даследчыкаў з каларадскага ўніверсітэта (ЗША) на чале з Іванам Смалюхом удалося распрацаваць танны аэрагель. Аэрагель — гэта матэрыял з цвёрдым каркасам і вялікай (да 90 %) колькасцю поласцяў з бурбалкамі паветра ці іншага газу. Дзякуючы гэтаму аэрагель вельмі лёгкі, на яго вытворчасць ідзе мала сыравіны, а з-за асаблівай будовы каркаса жорсткасць канструкцыі атрымліваецца дастатковай для таго, каб выкарыстоўваць аэрагель у якасці будматэрыялу. Акрамя ўсяго іншага, матэрыял валодае добрымі цеплаізаляцыйнымі ўласцівасцямі і праз яго пранікае сонечнае святло. Але ёсць і недахоп: аэрагель матавы з-за хаатычнай унутранай структуры. Менавіта апошнюю ўласцівасць і вырашыла змяніць каманда навукоўцаў.

Асновай каркаса новага віду аэрагелю з'яўляецца цэлюлоза. Яе вельмі шмат у адходах піваварства — піўным сусле, якое на дадзены момант проста ўтылізуецца. Такім чынам, атрымліваць «касмічны будматэрыял» можна зусім за капейкі. Некаторыя заводы будуць толькі рады, калі іх пазбавяць ад велізарнай колькасці адпрацаванага матэрыялу.

У працэсе апрацоўкі сусла спецыяльны від аэробных бактэрый перапрацоўвае яго ў нананіткі цэлюлозы, у выніку чаго атрымліваецца празрыстая гнуткая плёнка, прычым цеплаўстойлівасць такога матэрыялу настолькі высокая, што яго без праблем можна памясціць на некаторы час у агонь. Аўтары лічаць, што новы матэрыял можна выкарыстоўваць пры касмічных місіях. «Празрысты, лёгкі і трывалы ўцяпляльнік дапамог бы, напрыклад, марсіянскім каланістам. Вы можаце «сабраць» сонечнае святло, якое праходзіць праз цеплаізаляцыйнае акно, і захаваць цяпло ўнутры памяшкання, пазбягаючы пераахаладжэння і не затрачваючы рэсурсы на абаграванне памяшканняў на Месяцы або Марсе».

Акрамя гэтага, матэрыял можа спатрэбіцца і на Зямлі для вырабу цеплазберагальных вокнаў і нават, па прызнанні аўтараў, празрыстага зімовага адзення. Апошняе гучыць вельмі дзіўна, але, улічваючы экстравагантныя тэндэнцыі сучаснай моды, чаму б і не?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».