Вы тут

Валанцёры і спартсмены наведаюць Мінскі абласны прыёмнік-размеркавальнік


13 верасня ў 10.00 у Мінскім абласным прыёмніку-размеркавальніку адбудзецца завяршальны абласны этап маштабнай рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам” з удзелам знакамітых беларускіх спартсменаў і падлеткаў, асуджаных да пазбаўлення волі.


Ужо не першы год руку дапамогі апошнім працягваюць знакамітыя спартсмены, у тым ліку пастаянны ўдзельнік акцыі майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце Ігар Сігневіч, кіраўнік маладзёжнай федэрацыі варкаўт Аляксандр Сергіенка, майстар спорту па гіравым спорце, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету Алег Сагадзін, майстар спорту па гіравым спорце, чэмпіён свету Аляксандр Каснікоўскі, майстар спорту па самба і дзюдо, бронзавы прызёр Кубка свету па самба Сяргей Лясяк, а таксама вайскоўцы Кіналагічнага цэнтра Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і валанцёры БРСМ Міншчыны.

 Спартсмены падзеляцца жыццёвым вопытам з падлеткамі, паспрабуюць пераканаць іх у тым, што, здзейсніўшы памылку, чалавек мае права на другі шанец. Самае галоўнае — не адчайвацца і не пераставаць верыць у светлую будучыню.

Падчас сустрэчы госці раскажуць аб спартыўных поспехах і паразах, адкажуць на пытанні, якія цікавяць падлеткаў пытанні, правядуць майстар-клас у фармаце спаборніцтваў па гіравым спорце.

Выхаванцаў спецустановы чакаюць прыемныя падарункі ад валанцёраў руху “Добрае Сэрца” Мінскай вобласці і сюрпрызы ад тытулаваных спартсменаў. А незабыўныя ўражанні ад мерапрыемства яе ўдзельнікі змогуць захаваць дзякуючы фотасесіі, якая пройдзе ў фінале сустрэчы. Яе арганізатарам выступае Мінская абласная арганізацыя БРСМ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.