Вы тут

На падыходзе змяненні ў Працоўны кодэкс


Яны датычацца прадаўжэння кантрактаў, часовага пераводу да другога наймальніка, дыстанцыйнай працы і іншага. Рабочая група Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па працы і сацыяльных пытаннях сабралася, каб разгледзець больш за 50 прапаноў адносна новаўвядзенняў у заканадаўства. Палова з іх ад дэпутатаў, астатнія ад Федэрацыі прафсаюзаў, ад Саюза прадпрымальнікаў, ад іншых грамадскіх арганізацый і навуковай супольнасці.


Як расказвае Тамара КРАСОЎСКАЯ, старшыня профільнай камісіі, зараз ідзе досыць напружаная падрыхтоўка да восеньскай сесіі, на якой будзе разгледжаны гэты законапраект у другім чытанні. Многія прапановы заслугоўваюць увагі, і яны ўжо падтрыманы распрацоўшчыкамі. Дэпутаты выступаюць за больш дакладнае прапісванне некаторых момантаў у Працоўным кодэксе. Напрыклад, дыстанцыйная праца — гэта складаныя прававыя адносіны з пункту гледжання працоўнага права. І яны патрабуюць большай вызначанасці.

Надзея АНІСОВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».