Вы тут

Колькасць ахвяр тэракту на ўсходзе Афганістана ўзрасла да 68 чалавек


Колькасць загінулых у выніку атакі тэрарыста-смяротніка на ўсходзе Афганістана ўзрасла да 68 чалавек, яшчэ 165 паранены, паведамляе Reuters.


Раней паведамлялася пра 22 загінулых і 23 параненых.

Напад адбыўся 11 верасня ў афганскай правінцыі Нангархар каля мяжы з Пакістанам. Тэрарыст-смяротнік актываваў выбуховую прыладу ў натоўпе людзей.

У паліцыі адзначаюць, што цяперашні тэракт з'яўляецца самым буйным у Афганістане за апошнія месяцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?