Вы тут

Cummins прапануе БелАЗу рэалізаваць канцэпцыю "разумнага рухавіка"


БелАЗ плануе развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з вядучай кампаніяй па вытворчасці рухавікоў Cummins. Асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння абмяркоўваліся ў час наведвання замежнай дэлегацыяй беларускага прадпрыемства, паведамілі ў ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".


Выканаўчы дырэктар Cummins Зак Гілен адзначыў, што за гады сумеснай работы Cummins і БелАЗа рэалізавана мноства праектаў. "Цяпер у нас таксама ёсць што прапанаваць заводу для далейшага развіцця кар'ернай тэхнікі, у тым ліку канцэпцыю "разумнага рухавіка", у якой выкарыстоўваюцца апошнія дасягненні лічбавай індустрыі", - сказаў ён.

БелАЗ з'яўляецца галоўным партнёрам кампаніі Cummins у краінах СНД. На беларускую тэхніку ўстанаўліваецца больш за дзесяць розных мадэлей рухавікоў Сummins. Увогуле колькасць кар'ернай тэхнікі ў такой камплектацыі, пастаўленай у краіны былога СССР, перасягнула 6 тыс. адзінак.

У час візіту прадстаўнікі кампаніі пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснымі дасягненнямі завода ў абноўленым музеі працоўнай славы, наведалі цэх галоўнага канвеера, цэх зборкі і выпрабавання аўтамабіляў і цягачоў, вытворчасць звышцяжкіх машын, агледзелі тэхніку на дэманстрацыйнай пляцоўцы, дзе ў тым ліку прадстаўлены і 450-тонны гігант.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».