Вы тут

Брэсцкі дуэт Laudans выпусціў новы кліп


У апошнія дні лета гурт Laudans апублікаваў новы кліп "Удзячнасць" у падтрымку будучага альбома "Звязаны з часам". Відэа было знята ў Татрах - гарах на тэрыторыі Польшчы - на вышыні 1500 метраў над узроўнем мора.


"Я бачу, як шмат раздражнёнасці і негатыву ёсць у маім жыцці або ў маіх сяброў, знаёмых. Калі так будзе працягвацца штодзень, то ці магчыма так існаваць? Таму сёння я проста скажу "Дзякуй!", і буду спадзявацца, што гэтае "Дзякуй!" стане прычынай яшчэ адной усмешкі," - кажа Алёна Палачанская, клавішніца дуэта.

У сюжэце кліпа прысутнічае тры галоўныя героі: дзяўчына ва ўціхамірвальнай кашулі, хлопец з мапай і доктар. Кожны кадр відэа мае ў сабе нейкі сімвал і сэнс. Дзяўчына, звязаная кашуляй, - адсылка да тых людзей, якія не радуюцца ні працы, ні адпачынку, бо паўсюль сустракаюць негатыў - дэпрэсіўныя думкі, кепскія зносіны, незадаволенасць і скаргі. Хлопец з мапай шукае, як памагчы ёй стаць вольнай ад усяго гэтага. Сімвалам гэтага вызвалення становіцца гітара і струны да яе, якія герой шукае на працягу кліпа. Праз сваю музыку ён заклікае людзей глядзець на свет з удзячнасцю.Трэці персанаж - доктар. Ён таксама шукае гераіню, але з іншай мэтай - яго "лекамі" будуць папрокі і асуджэнне, страх перад сваімі недахопамі і безнадзейнасць.

"У кліпе няма канчатковага адказу на тое, хто такі доктар. Ці гэта нейкі чалавек са сваімі праблемамі, а можа гэта проста абстракцыя. Сімвал таго, што такім доктарам бывае часам кожны з нас. Да таго ж у канцы кліпа незразумела, хто з герояў перамагае. У блізкім часе выйдуць наступныя відэа, у якіх зноў з'явяцца гэтыя персанажы," - кажа вакаліст Laudans Андрэй Лугін.

На сёння кліп сабраў каля 1800 праглядаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.