Вы тут

Лёгкі: Беларускае заканадаўства аб СМІ сучаснае і адаптавана пад рэаліі


Беларускае заканадаўства аб СМІ сучаснае і адаптавана пад нашы рэаліі. Пра гэта паведаміў перад адкрыццём XIII Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая позва для медыяпрасторы" першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.


"Калі распрацоўваўся закон аб СМІ, дастаткова вялікая праца праводзілася па вывучэнні аналагічных заканадаўстваў іншых краін. Але не ўсё навелы, якія лічацца сучаснымі і актуальнымі, былі прынятыя ў нас, таму што ёсць асаблівасці нашай дзяржавы, нашы падыходы, нашы інтарэсы, у тым ліку нацыянальныя, якія павінны абараняцца гэтым законам. Усе краіны не могуць жыць па адзіных лекалах і правілах. Беларускае заканадаўства аб СМІ досыць сучаснае і адаптавана пад беларускія рэаліі, пад развіццё нашай медыяпрасторы", - распавёў Павел Лёгкі.

Ён дадаў, што новая рэдакцыя закона аб СМІ ўступае ў сілу з 1 снежня і пакуль аб унясенні паправак казаць не прыходзіцца. "Час ідзе, і нейкія папраўкі, безумоўна, спатрэбіцца прымаць у будучыні, але на дадзены момант мы такія маштабныя задачы перад сабой не ставім. Перш за ўсё нам неабходна разабрацца з падрыхтоўкай падзаконных актаў, якія, уласна кажучы, запусцяць новую рэдакцыю закона аб СМІ ў дзеянне. Патрэбныя канкрэтныя механізмы - вось чым мы сёння займаемся", - адзначыў першы намеснік міністра.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».