Вы тут

Беларускія СМІ пашыраюць супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі


На ХІІІ Беларускім міжнародным медыяфоруме “Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая павестка для медыяпрасторы” заключаны шэраг дамоўленасцяў паміж беларускімі і замежнымі СМІ. Пра гэта распавёў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч па выніках пленарнага пасяджэння форуму.


Паводле слоў міністра, дасягнута пагадненне з выдавецкім домам “Камсамольская праўда” аб тым, што маладыя беларускія журналісты з рэгіёнаў змогуць праходзіць стажыроўку ў маскоўскай рэдакцыі выдання.

Будуць рэалізаваныя сумесныя адукацыйныя праекты з Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй “МІР”. Таксама днямі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міжнародным радыё “Беларусь”, выдавецкім домам “Беларусь сегодня” і вядучым іграком сусветнага рынку навінаў – кітайскім інфармацыйным агенцтвам “Сіньхуа”. Выказалі пэўную зацікаўленасць у стратэгічным партнёрстве прадстаўнікі Манголіі і іншых краін.  

– Аднак у межах форуму, акрамя пленарнага пасяджэння і панельных дыскусій, праходзіць яшчэ шэраг двухбаковых перагавораў, сустрэч у фармаце адзін на адзін, – нагадаў міністр, – якія, я мяркую, будуць мець плён і таксама, безумоўна, таксама паўплываюць на далейшае развіццё міжнароднага інфармацыйнага супрацоўніцтва.

XIII Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні: лічбавая павестка для медыяпрасторы" праходзіць 11-14 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці. Мерапрыемства ладзіцца ў кантэксце рэалізацыі задач цыфравізацыі прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза, пабудовы лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, якасных зменаў у дзейнасці сучасных медыя. У медыяфоруме бяруць удзел кіраўнікі СМІ, вядомыя палітолагі, эксперты краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі ў рамках медыяфорума адзначыў праблему цыфравізацыі СМІ, якая сёння стала надзённай, перадае агенцтва "Мінск-Навіны". - Наступаюць сацыяльныя медыя. Змяніліся ўмовы, парадыгма журналістыкі. Трэба шмат увагі надаваць новым формам працы. Гэта звязана не толькі з тэхналогіямі, але і з працэсам вытворчасці. Сёння трэба падумаць аб дыстрыбуцыі кантэнту, аб якасным медыамаркетынгу, - адзначыў Павел Лёгкі.

Таксама намеснік міністра закрануў яшчэ адно актуальнае пытанне беларускай медыясферы - заканадаўства ў сферы СМІ. - Калі распрацоўваўся закон аб СМІ, дастаткова вялікая праца праводзілася па вывучэнні аналагічных заканадаўстваў іншых краін. Але не ўсё навелы, якія лічацца сучаснымі і актуальнымі, былі прынятыя ў нас, таму што ёсць асаблівасці нашай дзяржавы, нашы падыходы, нашы інтарэсы, у тым ліку нацыянальныя, якія павінны абараняцца гэтым законам. Усе краіны не могуць жыць па адзіных лекалах і правілах. Беларускае заканадаўства аб СМІ досыць сучаснае і адаптавана пад беларускія рэаліі, пад развіццё нашай медыяпрасторы, - цытуе Лёгкага БЕЛТА.

Фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Імгненні стагоддзя"

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што інтэрнэт-рэсурсы з'яўляюцца эфектыўным інструментам фарміравання грамадскай думкі, піша БЕЛТА- Складаючы парадак дня медыяфоруму, думалі пра галоўнае - як прадставіць больш шырокую палітру кампетэнтных развагаў пра тое, што сёння адбываецца ў медыяпрасторы, - адзначыў ён

"Журналістаў часта абвінавачваюць у спробах маніпуляваць грамадскай свядомасцю, у нас бачаць арганізатараў інфармацыйных войнаў. Можа быць, усё значна прасцей і журналісты ўсяго толькі шукаюць праўду, імкнуцца на словах выбудаваць дарогу ад рэальнай рэчаіснасці да ідэалаў жыццёвага ўладкавання? Але часта здараецца так, што слова становіцца каталізатарам, з'яўляецца грозным зброяй, страляе ў сэрца, душы, пранізвае свядомасць", - падкрэсліў міністр.

Падчас пленарнага пасяджэння

Відэа і фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.