21 Верасень, пятніца

Вы тут

Беларуска-узбекскі бізнес-форум: плануецца заключыць кантракты на $ 100 млн


На беларуска-узбекскім форуме дзелавога і рэгіянальнага супрацоўніцтва, які праходзіць у гэтыя дні ў Ташкенце, плануецца заключыць кантракты на $ 100 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам на палях форуму старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.


"Яшчэ некалькі тыдняў таму вялікая колькасць прадстаўнікоў узбекскага бізнесу пабывалі ў Беларусі, у абласных цэнтрах, на прадпрыемствах, і падрыхтавалі вельмі салідны партфель пагадненняў і кантрактаў, якія плануецца заключыць на форуме. Гэта каля 30 дакументаў, сума - каля $ 100 млн", - распавёў Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, на форуме вядуць перамовы 78 беларускіх кампаній. Яшчэ больш як 150 прадпрыемстваў паўдзельнічаюць у выставе беларускіх вытворцаў Made in Belarus. "Мы ўпэўненыя, што і там будуць падпісаны пагадненні і кантракты, адкрыты новыя праекты", - дадаў кіраўнік БелГПП.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!