Вы тут

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі складае 0,4 працэнта


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня бягучага года склаў 0,4 працэнта, што адпавядае ўзроўню месячнай даўнасці. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У параўнанні з 1 верасня 2017 года гэты паказчык знізіўся на 0,3 працэнтнага пункта.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,5 працэнта; у Гродзенскай вобласці - 0,4 працэнта; у Мінскай вобласці - 0,3 працэнта; у Мінску - 0,1 працэнта.

У якасці беспрацоўных зарэгістравана 16,3 тыс. чалавек, што на 45,2 працэнта менш, чым на 1 верасня 2017 года.

Наймальнікі прапануюць 76,6 тыс. свабодных рабочых месцаў, пры гэтым попыт па рабочых прафесіях склаў 65 працэнтаў ад агульнай колькасці вакансій.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 верасня склаў 0,2 беспрацоўнага на адну вакансію (год таму было 0,5 працэнта). Пры гэтым у Брэсцкай і Віцебскай абласцях гэты паказчык склаў 0,4; у Гомельскай і Магілёўскай - 0,3; у Гродзенскай і Мінскай абласцях - 0,2; у Мінску - 0,1.

У студзені-жніўні за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 143,3 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 80,6 тыс. За гэты перыяд на створаныя рабочыя месцы і наяўныя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці на пастаянную работу працаўладкаваны 107,8 тыс. чалавек, або 75,2 працэнта ад тых, хто звярнуўся за садзейнічаннем у працаўладкаванні, з іх 59,4 тыс. беспрацоўных.

На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 4,6 тыс. чалавек, у аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 26,7 тыс., на новае месца жыхарства і работы пераселена 108 сем'яў беспрацоўных.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі

Ён прымеркаваны да Года малой радзімы.

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.