Вы тут

ЕС запусціць у Беларусі праект па эканамічнай падтрымцы мясцовых ініцыятыў


ЕС запусціць у Беларусі новы праект па эканамічнай падтрымцы мясцовых ініцыятыў. Аб гэтым кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын заявіла на канферэнцыі "Вопыт прымянення тэрытарыяльна арыентаванага падыходу ў Рэспубліцы Беларусь".


"Мы хутка запусцім праект па эканамічным мясцовым развіцці коштам $7 млн, - сказала Андрэа Віктарын. - Фокус будзе рабіцца непасрэдна на прадпрымальніках, малых і сярэдніх прадпрыемствах, мясцовых бізнес-інкубатарах і сацыяльных прадпрыемствах, для таго каб стымуляваць эканамічныя магчымасці на раённым і абласным узроўнях".

Кіраўнік прадстаўніцтва адзначыла, што таксама плануецца выдзеліць 5 млн еўра на фінансаванне стартапаў, кластарных ініцыятыў, праекты, якія маюць сацыяльны эфект.

Новы праект стане прадаўжэннем праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні", які завершыцца ў бягучым годзе, дадала яна.

У размове з журналістамі Андрэа Віктарын сказала, што праект па фінансаванні мясцовых ініцыятыў знаходзіцца на этапе падрыхтоўкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.