Вы тут

Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам ва Узбекістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Іслама Карымава.


Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустракалі прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, міністр замежных спраў Абдулазіз Камілаў.

У Ташкенце 13 верасня кіраўнік дзяржавы правядзе перамовы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія пройдуць у вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Чакаецца, што бакі асноўную ўвагу нададуць пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбэкістане тэхнікі.

На перамовах таксама будзе абмяркоўвацца ўмацаванне ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова пойдзе пра развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўнага інструмента нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў. Плануецца, што прэзідэнты абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў аб пашырэнні супрацоўніцтва ў розных сферах і галінах.

Кіраўнікі дзяржаў плануюць наведаць беларуска-узбекскае прадпрыемства "Амкадор-Агратэхмаш" і выставу беларускіх вытворцаў Made in Belarus.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».