Вы тут

Летась пяць беларусак развяліся ва ўзросце да 18 гадоў


Нядаўна Белстат апублікаваў «Дэмаграфічны штогоднік». Прыводзім некалькі цікавых лічбаў з жыцця сем'яў у нашай краіне.


У мінулым годзе ў Беларусі было заключана 66,2 тысячы шлюбаў. З іх 55,3 тысячы — у горадзе. Для 30 працэнтаў «маладых» гэты шлюб быў не першы.

Ёсць інфармацыя наконт нацыянальнасці жаніхоў і нявест. Вядома, часцей за ўсё у пару выбіраюць грамадзян Беларусі. Але нашы дзяўчаты бяруць шлюб  таксама з расіянамі, украінцамі, палякамі, амерыканцамі, немцамі і ізраільцянамі. Хлопцы — з расіянкамі і ўкраінкамі.

Сярэдні ўзрост нявестаў склаў 25,8 года, жаніхоў — 27,9. У паўторны шлюб жанчыны ўступаюць у 38 гадоў, а мужчыны — у 41,2. Хапае і тых, хто вырашае стварыць сям'ю пасля 60. Летась у залатым узросце нявестамі сталі амаль тысяча жанчын, а жаніхамі — паўтары тысячы мужчын. Калі думаеце, што рознаўзроставыя шлюбы не пра Беларусь, памыляецеся. Так, восем мужчын за 60 ажаніліся з жанчынамі, якім яшчэ не было 30.

У мінулым годзе зарэгістравана 32 тысячы разводаў. Здаецца неверагодным, але пяці дзяўчатам, якія скасавалі шлюб, не было і 18 гадоў. Кожная сёмая пара развялася пасля больш чым 20 гадоў сумеснага жыцця, а тры працэнты былых мужоў і жонак не змаглі правесці пад адным дахам і года.

Летась у краіне нарадзілася 102,5 тысячы дзяцей. Гэта на 15 тысяч менш, чым у папярэднім годзе. Увогуле нараджальнасць падае другі год запар.

Сярод нованароджаных 80 % — гэта першыя і другія дзеці ў сям'і. На трэцяе малое бацькі адважыліся ў 15 % выпадкаў, а напрыклад, на шостага і наступных — толькі ў 0,6 % выпадкаў.

Першае дзіця беларускі нараджаюць у сярэднім у 26,5 года (для параўнання: у 2000-м гэты паказчык быў 23,3 года). Гараджанкі становяцца мамамі амаль на два гады пазней за вясковак.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Сямейная арыфметыка

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.