Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі, сярод пазакласных першае месца заняў вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны. Ён уваходзіць у лік помнікаў архітэктуры Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца дзейным «музеем мармуру пад адкрытым небам». У маі бягучага года яму споўнілася 132 гады. Другое месца прысуджана вакзалу станцыі Мінск-Пасажырскі.
Сярод вакзалаў І класа першае месца прысуджана вакзалу станцыі Орша-Цэнтральная, на другім — вакзал станцыі Гродна. Сярод вакзалаў ІІ класа перамогу атрымаў вакзал станцыі Полацк, другая прэмія прысуджана вакзалу станцыі Пінск. Пераможцам сярод вакзалаў ІІІ класа прызнаны вакзал станцыі Крычаў, другая прэмія дасталася вакзалу станцыі Лунінец.
Упершыню такі штогадовы конкурс адбыўся ў 2001 годзе.
Сяргей РАСОЛЬКА
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.