Вы тут

Адбыўся круглы стол па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання


Міжнародны круглы стол па актуальных пытаннях мясцовага самакіравання прайшоў у сталіцы. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы (СЕ) з Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Грэцыі і Румыніі. Нагадаем, што ў склад кангрэса ўваходзяць 324 прадстаўнікі каля 200 000 адміністрацыйных адзінак 47 краін — удзельніц СЕ. Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі мае статус запрошанага назіральніка.


На адкрыцці мерапрыемства старшыня верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на асноўныя моманты дыскусіі. «Свет змяняецца вельмі хутка. Ідзе пошук новай канцэпцыі глабальнага развіцця. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў прыярытэт аддаваўся стварэнню інстытутаў глабалізацыі. І гэты перыяд развіцця не быў патрачаны дарма. З'явіліся сацыяльныя дзяржавы, узнікла міжнароднае права, міжнародныя інстытуты, рашэнні якіх носяць наднацыянальны статус. І шмат іншага, што садзейнічае ліквідацыі няроўнасці ў шырокім сэнсе, — падкрэсліў спікер. — Зараз мы бачым новыя з'явы: масавая міграцыя, некаторыя эканамічна развітыя краіны выходзяць з міжнародных дагавораў. На мой погляд, гэтыя сур'ёзныя выклікі патрабуюць удасканальвання парадку дня міжнароднага супрацоўніцтва і новых ініцыятыў нацыянальных урадаў».

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што і нам, і гасцям з Еўропы ёсць чаму павучыцца адно ў аднаго. Ён звярнуўся да шматвяковай гісторыі беларускага самакіравання. Нагадаў, што нашы гарады мелі магдэбургскае права, пэўны вопыт быў пройдзены ў савецкі перыяд, папраўкі ў Канстытуцыю ў 90-я таксама датычыліся органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Разам з тым старшыня Савета Рэспублікі заўважыў: «Патэнцыял прадстаўнікоў, абраных простымі людзьмі ў Саветы дэпутатаў, шматлікія грамадскія арганізацыі, мы выкарыстоўваем недастаткова эфектыўна». Таксама парламентарый расказаў пра перайманне іншаземнага вопыту, у прыватнасці прынцыпаў Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дзейнасць верхняй палаты беларускага парламента і кангрэса мае сэнс развіваць у спалучэнні з Мэтамі ўстойлівага развіцця. Ён таксама нагадаў пра Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які мае адбыцца ў кастрычніку ў Магілёве, запрасіў еўрапейскіх калег да ўдзелу.

Надзея АНІСОВІЧ

Больш падрабязна пра круглы стол, а таксама пра меркаванні яго ўдзельнікаў чытайце ў заўтрашнім выпуску «Мясцовага самакіравання».

Загаловак у газеце: Уладу на месцах — сельсаветам!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».