Вы тут

Краіна — гэта кожны з нас


Беларусь зацікаўлена ў атрыманні інфармацыі пра найлепшыя напрацоўкі Савета Еўропы. Пра гэта ішла размова падчас круглага стала, які адбыўся ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі.


Самакіраванне мае на ўвазе ініцыятыву і адказнасць

Гісторыя цывілізацыі навучыла людзей аб'ядноўвацца. Разам лягчэй супрацьстаяць заваёўнікам, прасцей гандляваць, ажыццяўляць маштабныя праекты, умацоўваць эканоміку, рабіць рыўкі ў навуцы і тэхналогіях. Нездарма ў наш час краіны заключаюць саюзы, інтэгруюцца, шукаюць партнёраў і абапіраюцца адна на адну ў сусветнай палітыцы. Аднак усё ў свеце павінна быць ураўнаважана. Перакос нараджае крызіс і робіць любую сістэму няўстойлівай. Цэнтралізацыя на пэўным этапе ўмацоўвае ўладу, але з цягам часу выклікае інфантылізм на месцах, безыніцыятыўнасць. Людзі прызвычайваюцца да таго, што нехта павінен вырашаць усе іх праблемы. Так узнікае спажывецкае стаўленне грамадзян да дзяржавы, але дзяржава — гэта і ёсць грамадзяне, і ад ступені іх самасвядомасці, актыўнасці, неабыякавасці залежыць яе моц. Таму на парадак дня паўстае пытанне пра дэцэнтралізацыю, пра самастойнасць тэрыторый у пошуках уласных пунктаў росту.


Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Сёння мы кажам, што краіна моцная рэгіёнамі. Што менавіта рэгіёны розных краін хутчэй дамаўляюцца паміж сабой і па ўзаемным гандлі, і па прамысловай кааперацыі. Асабістыя сувязі ў палітыцы і эканоміцы зноў выходзяць на першы план. Нечаму мы ўжо навучыліся, нечаму вучымся, нешта ўспамінаем з уласнага гістарычнага вопыту, а нешта гатовы ўзяць з замежнага. І прыклад аб'яднанай Еўропы тут варты таго, каб да яго прыгледзецца.

Пра гэта казаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючы старшыню Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром. Яна прыбыла ў нашу краіну дзеля дыялогу з беларускім бокам пра развіццё мясцовага самакіравання. Круглы стол на гэту тэму быў арганізаваны сумесна кангрэсам і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. «Мясцовая самакіраванне, кіраванне рэгіёнамі — гэта досыць важная ў сучасным свеце тэма, — падкрэсліў беларускі лідар. — І тое, што Савет Еўропы ўдзяляе гэтаму вялікую ўвагу, дарагога каштуе. І мы хацелі б бліжэй пазнаёміцца з вашым вопытам, таму цесна супрацоўнічаем з кангрэсам».

Кажучы пра круглы стол, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ён прынясе карысць не толькі Беларусі, але і ў цэлым Еўропе, а таксама самому кангрэсу. Прэзідэнт нагадаў, што ў нашай краіны ёсць пэўны вопыт міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Расіяй, Украінай, трансгранічнага супрацоўніцтва з суседнімі дзяржавамі.

З тым, што вучыцца можна і важна адно ў аднаго, пагадзілася і Гудрун Мослер-Цёрнстром. Яна адзначыла, што круглы стол у Мінску — толькі пачатак супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саветам Еўропы ў сферы мясцовага самакіравання. Старшыня кангрэса падкрэсліла адкрытасць узаемадзеяння бакоў.

Каментуючы журналістам вынікі сустрэчы з беларускім лідарам, яна сказала: «Мы сышліся на думцы аб тым, што менавіта мясцовае самакіраванне мае вялікае значэнне, таму што з яго пачынаецца дзяржаўнае кіраванне».

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Гудрун Мослер-Цёрнстром. Фота БелТА

Пра тое, што Беларусь зацікаўлена ў атрыманні інфармацыі пра найлепшыя еўрапейскія напрацоўкі, ішла размова падчас самога круглага стала. Гутарка праходзіла ў добразычлівай і канструктыўнай атмасферы. Удзельнікі ўважліва слухалі адно аднаго, не перабіваючы, не падганяючы выступоўцу, нават калі паведамленні перавышалі рэгламент.

Мяркуючы па каментарыях, якія гучалі ў кулуарах, не ўсе і не з усім пагаджаліся, але ніхто не ўступаў у адкрытую спрэчку. Дакладчыкі казалі і пра дасягненні, і пра праблемы, і пра перспектывы. Напэўна, галоўны вынік гэтай сустрэчы — жаданне працягваць адносіны. Знаёміцца бліжэй, вывучаць, аналізаваць, нешта пераймаць. Нешта адаптаваць. Браць паспяховае ў некага трэба не слепа, а ўдумліва, бо і ў Савеце Еўропы існуюць адрозненні ў розных краінах, няма адной меркі, ёсць кампраміс, улічваюцца нюансы. Разам з тым ёсць нейкія вывераныя рэчы, якія заслугоўваюць ўвагі. І тое, што мы сталі слухаць і чуць адно аднаго, размаўляць на роўных, з узаемнай павагай, — безумоўна, крок у правільным кірунку.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.