Вы тут

З пачатку мая з-за ўкусу кляшчоў звярнулася каля 5 тысяч чалавек


Самая вялікая колькасць зарэгістравана ў Гродне і Гродзенскім раёне — больш за 3 тысячы выпадкаў. Каля 300 зваротаў — у Лідзе і Ваўкавыску. Найбольш небяспечнымі можна назваць Зэльвенскі і Воранаўскі раёны, дзе колькасць падобных выпадкаў знаходзіцца ў межах 20.


Цяпер назіраецца другі пік актыўнасці паразітаў. З пачатку тыдня штодзень фіксуецца больш за 50 чалавек, якія звярнуліся з-за ўкусу кляшча, пераважна гродзенцы. Трэба сказаць, што вясновы пік прынёс у два разы больш зваротаў, чым мінулагодні. Разам з тым агульная колькасць пацярпелых крыху меншая, чым летась.

Кляшчы — пераносчыкі сур'ёзных захворванняў. У вобласці зарэгістравана 24 выпадкі клешчавога энцэфаліту (32 — летась) і 104 выпадкі хваробы Лайма (121 — летась).

Па словах энтамолага Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага харчавання Валянціны Слізевіч, «падчапіць» кляшча можна не толькі ў лесе, але і падчас шпацыру па лясным масіве альбо на дачах. Многія дачныя таварыствы звяртаюцца з просьбай апрацаваць іх тэрыторыю ад кляшчоў. Такая работа рэгулярна праводзілася ў парках, зялёных зонах гарадоў і райцэнтраў.

Каб абараніць сябе і дачны ўчастак ад паразітаў, трэба навесці парадак, раяць спецыялісты санітарнай службы. На тэрыторыі не павінна быць сметнікаў з харчовымі адходамі. Гэта вабіць грызуноў, якія, у сваю чаргу, могуць стаць пераносчыкамі кляшчоў. Крывасмокі хаваюцца таксама пад сухой травой, галлём ці іншым смеццем. Некаторыя дачнікі маюць свае спосабы барацьбы: яны высаджваюць на ўчастках чабрэц, шалфей, багульнік, рамонкі, якія адпуджваюць паразітаў. Што датычыць адзення, яно павінна быць шчыльнае і закрываць па магчымасці ўсе ўчасткі цела, асабліва пры паходах у лес.

У тэму

Павялічылася колькасць зваротаў са скаргамі на ўкусы вос і пчол. За мінулы месяц у «хуткую дапамогу» горада Гродна звярнулася амаль 50 чалавек, з якіх палова — дзеці.

Масавы выпадак нападзення вос назіраўся ў канцы жніўня. Насякомыя пакусалі выхаванцаў аднаго з дзіцячых садкоў Гродна. Пяцёра з іх былі шпіталізаваны. Іх здароўю нічога не пагражае.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Крывасмокі не адступаюць

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.