Вы тут

Не там знайшлі «рыбныя месцы»


У Асіповіцкім раёне дзяржінспектары затрымалі бабруйчан, што рыбачылі сеткамі на кар'еры, і мясцовага жыхара, які скраў 126 кілаграмаў рыбы на рыбгасе.


На тарфяным кар'еры ў вусці ракі Корчанкі два прыезджыя з Бабруйска ўстанавілі 16 сетак агульнай даўжынёй каля 600 метраў, у якія патрапіла 25 кілаграмаў рыбы, у асноўным адборных лінёў. На беразе іх чакаў таварыш з машынай. Пагрузіўшы незаконны ўлоў, пад покрывам цемры браканьеры адправіліся дадому. Недалёка ад вадаёма аўтамабіль спынілі супрацоўнікі Асіповіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, яны знайшлі ў машыне сеткі і рыбу.

Нанесеная прыродзе шкода ацэньваецца ў 6,3 тысячы рублёў. Затрыманыя прызналі сваю віну. Усіх траіх могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за незаконную здабычу рыбы і яе транспарціроўку, а гэта пагражае не толькі буйным штрафам, але і канфіскацыяй аўтамабіля.

А жыхар Асіповіцкага раёна «зарабляў» на сажалках рыбгаса «Свіслач» і таксама быў затрыманы дзяржінспектарамі. З прыспушчаных для аблову сажалак мужчына невялікімі партыямі нацягаў 126 кілаграмаў таварнага карпа. Рыбу ён складаў у хмызняку, дзе яе і выявілі праваахоўнікі. Кошт выкрадзенага тавару — больш за 600 рублёў, гэта падстава для распачынання крымінальнай справы. Мужчыну ўжо тры разы штрафавалі за дробныя крадзяжы ў рыбгасе, цяпер яму пагражае максімальнае пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.