Вы тут

Перспектыўнае супрацоўніцтва


Магчымасць стварэння беларуска-кітайскага міжвыдавецкага цэнтра — адзін з вынікаў удзелу беларускай дэлегацыі кнігавыдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў у XXV Пекінскім міжнародным кніжным кірмашы, які праходзіў напрыканцы жніўня.


— Стварэнне ў перспектыве міжнароднага міжвыдавецкага цэнтра і выданне некаторых нашых кніг на кітайскай мове — гэта сведчанне наладжвання цесных узаемаадносін паміж Беларуссю і Кітаем не толькі ў эканамічнай сферы, — заўважыў генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч. — Мы сур’ёзна працуем, каб у наступным годзе выдаць беларуска-кітайскі слоўнік, якога, дарэчы, няма да гэтага часу. У рамках праекта «Адзін пояс, адзін шлях» кітайскі бок імкнецца глыбока вывучаць у першую чаргу эканамічныя працэсы ў гэтых краінах праз культуралагічныя і нацыянальныя аспекты. Таму з іх боку паступіла просьба, каб наша выдавецтва прапанавала ім некалькі знакавых выданняў, якія б расказвалі пра беларускую культуру, літаратуру, традыцыі, звычаі і г.д. А ў нас выдаюцца і будуць выдавацца кнігі пра кітайскую культуру.

Напрыклад, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» стварыла на рускай і кітайскай мове навукова-папулярнае выданне «Jeely. Пажаданні шчасця» пра першыя крокі сумеснага беларуска-кітайскага завода па вытворчаці легкавых аўтамабіляў. Акрамя беларуска-кітайскага слоўніка, плануецца і стварэнне размоўнікаў.

— Беларуская дэлегацыя, кіраўніком якой з’яўляўся намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, была прадстаўлена вельмі шырока. Праграма атрымалася даволі насычаная, асабліва калі ўлічыць, што ўдзел узялі экспаненты амаль са ста краін свету, — адзначыў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак. — Падчас выстаўкі была створана асацыяцыя «16 плюс 1», у якую ўвайшлі 16 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітай. Мы прысутнічалі пакуль у якасці назіральнікаў, але сам факт стварэння і фармат правядзення гэтага форуму вельмі цікавы. Думаю, што з часам мы, магчыма, пяроймем гэты вопыт для Беларусі.

Галоўная мэта форуму — наладжванне актыўных узаемасувязей у сферы кнігавыдавецтва, стварэнне больш цесных кантактаў паміж краінамі.

Дзеля гэтага беларуская «Мастацкая літаратура» падпісала з выдавецтвам замежных моў Кітая дамову аб стварэнні 5 кніг серыі «Канцэптуальныя пытанні кітайскай культуры». У сваю чаргу, кітайскі бок выйшаў з прапановай, каб пры гэтым беларускім выдавецтве стварыць кітайскую рэдакцыю, якая б адказвала за беларускакітайскія праекты. Гэта не новая форма супрацоўніцтва для Кітая, нешта падобнае ўжо ёсць у Польшчы і Балгарыі. Беларусь мае магчымасць стаць трэцяй краінай, дзе развіваецца такі тып супрацоўніцтва. Адзначаецца, што кітайскі бок плануе выдаць беларускія народныя казкі на кітайскай мове.

— «Белкніга» засяродзілася на некалькіх момантах. Адбылося падпісанне кантрактаў паміж кітайскай карпарацыяй па імпарце і экспарце кнігі і нашым прадпрыемствам аб пастаўцы кніжнай прадукцыі з Пекіна ў Беларусь. Гэта кнігі на кітайскай мове аб Кітаі вачыма кітайскіх аўтараў, — адзначыў Аляксандр Вашкевіч. — 11 верасня мы плануем адкрыць так званыя «Паліцы кітайскіх кніг» — маленькі кітайскі кніжны аддзел. Таксама мы наведвалі кампанію HUAWEI, дзе з яе прадстаўнікамі абмяркоўвалі пытанне магчымасці інфарматызацыі нашага прадпрыемства — абнаўленне праграмнага прадукту для ўліку тавараруху і мадэрнізацыю кніжных крам з выкарыстаннем тэхналогіі «Разумнага дома».

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.