Вы тут

У Прэзідыуме НАН узнагародзілі герояў асваення космасу


У Прэзідыуме НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўручэнне памятных знакаў «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» героям асваення космасу.


Іх атрымалі Святлана Савіцкая (савецкі касманаўт, лётчык-выпрабавальнік, першая ў свеце жанчына-касманаўт, якая выйшла ў адкрыты космас), Сяргей Крыкалёў (савецкі і расійскі авіяцыйны спартсмен і касманаўт, з кастрычніка 2005 да чэрвеня 2015 года рэкардсмен па сумарным часе знаходжання ў космасе — 803 дні за шэсць стартаў), Ян Лівэй (першы касманаўт КНР, генеральны дырэктар Кітайскага пілатуемага касмічнага агенцтва), Аляксандр Аляксандраў (савецкі касманаўт, двойчы герой Савецкага Саюза, кіраўнік Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў).

Узнагароды героі-касманаўты атрымалі за значны асабісты ўнёсак у міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне касманаўтыкі. Важна адзначыць, што ўручаныя ім памятныя знакі былі за першымі нумарамі. «Я ведаю, што касманаўты заўсёды хочуць быць першымі ва ўсім, а ўсе прысутныя тут у тым ці іншым аспекце такімі і з'яўляюцца», — падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей КІЛІН.

На сустрэчы касманаўтаў з кіраўніцтвам НАН Беларусі, маладымі навукоўцамі былі абмеркаваныя магчымыя шляхі ўзаемадзеяння касманаўтаў і навукі. Даследчыкі з акадэміі навук пазнаёмілі касманаўтаў з айчыннымі распрацоўкамі ў сферы беспілотных лятальных апаратаў, біятэхналогій. У цэнтры ўвагі была спецыфіка работы рознай апаратуры ў касмічных умовах, далейшыя магчымасці выкарыстання лактаферыну, медыцына і робататэхніка. У сваю чаргу, касманаўты падзяліліся сваім бачаннем магчымасцяў далейшага прасоўвання сумесных навуковых праектаў, расказалі пра асаблівасці ўкаранення навуковых распрацовак для касмічнай сферы.

Работа ХХХІ Міжнароднага кангрэса ўдзельнікаў касмічных палётаў набліжаецца да завяршэння. Сёння ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыя-
нальнай акадэміі навук адбудзецца закладка Алеі касманаўтаў. Кожны касманаўт пасадзіць калонападобны ядловец, крона якога мае форму ракеты. Затым у іх будзе магчымасць наведаць аэраклуб ДАСААФ. А ўвечары адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця кангрэса і канцэрт.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Узнагароды — героям асваення космасу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».