Вы тут

Сталічныя аператыўнікі прадухілілі суіцыд маладой жанчыны


Сталічныя аператыўнікі прадухілілі суіцыд маладой жанчыны. Пра гэты выпадак паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў.


Намесніка начальніка гарадскога аддзела міліцыі №1 Фрунзенскага РУУС Мінска — начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Аляксея Жыгалава спыніла жанчына. Мінчанка паведаміла пра тое, што ў доме непадалёк дзяўчына збіраецца скончыць жыццё самагубствам.

Прахожая патлумачыла, што маладая жанчына сядзіць на балконе восьмага паверха, звесіўшы ногі. Аляксей Жыгалаў неадкладна выбыў на месца здарэння, узяўшы з сабой калегу — оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Дзмітрыя Ката. Той, будучы ў форменным абмундзіраванні, па ўказанні Аляксея падышоў да дзвярэй кватэры, у якой пражывае жанчына, а намеснік начальніка пад выглядам мінака стаў весці дыялог з ёй з вуліцы. Пакуль міліцыянер размаўляў, на месца здарэння прыбылі ратавальнікі МНС і брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Затым Аляксей таксама адправіўся да кватэры.

Зайшоўшы ў жыллё, ён убачыў на кухні заплаканую маці, якая распавяла, што яе 29-гадовая дачка вырашыла скончыць жыццё самагубствам з-за непадзеленага кахання. Сям'я шчаслівая, дачка з'яўляецца аспіранткай адной са сталічных ВНУ. Аляксей разам з маці прайшоў у пакой, дзе знаходзіўся балкон і дзе ў роспачы была дзяўчына, каб працягнуць гутарку. Дзмітрый у гэты час таксама знаходзіўся ў кватэры, але дачка гаспадыні яго не бачыла.

У ходзе гутаркі Аляксей зразумеў, што трэба дзейнічаць, бо дзяўчына, мяркуючы па ўсім, была поўная рашучасці ажыццявіць задуманае. Міліцыянер падбег да яе як раз у той момант, калі яна адштурхнулася рукамі, і паспеў схапіць за талію, тым самым прадухіліўшы адчайны скачок. Дзяўчына стала вырывацца і прасіць даць ёй памерці. На дапамогу падбег Дзмітрый, удваіх міліцыянеры выцягнулі дзяўчыну з балкона і перадалі медыкам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.