Вы тут

За суткі ратавальнікі тройчы выязджалі на пошукі заблукаўшых у лясах жанчын


Так, у 13.42 паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі ў пошуку жанчыны, што згубілася ў лесе каля вёскі Дручаны Бялыніцкага раёна. Пенсіянерка 1946 года нараджэння пайшла па ягады суткамі раней і не магла знайсці выхад самастойна. У 16.20 жанчына была знойдзена ратавальнікамі, яна не пацярпела.


У 17.52 работнікам МНС патэлефанавала іншая жанчына, якая таксама згубілася. Высветлілася, што пры зборы ягад яна заблукала і захрасла ў балоце каля вёскі Верхні Церабежаў Столінскага раёна. На пошукі выехалі ратавальнікі, супрацоўнікі РАУС і вайскоўцы пагранічнай заставы. У 22.49 жанчына была знойдзена трывожнай групай пагранічнікаў. Медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.

У 21.40 ратавальнікі атрымалі паведамленне ад жанчыны 1972 года нараджэння, якая ў 18.00 пайшла па ягады і заблукала ў лясным масіве каля вёскі Раз'езд Фалічы Старадарожскага раёна. У 22.30 работнікі МНС знайшлі зніклую жанчыну, яна не пацярпела.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.