Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Нежанатых мужчын у Расіі ўдвая больш, чым незамужніх жанчын (16 % і 7% адпаведна), паведамілі ва Усерасійскім цэнтры вывучэння грамадскай думкі.

Пры гэтым жанатых мужчын у краіне чамусьці таксама больш, чым жанчын, якія знаходзяцца ў шлюбе (54 % і 47%). Сацыёлагі цэнтра высветлілі, што 10 % расіян жывуць разам у грамадзянскім шлюбе. У афіцыйным шлюбе знаходзіцца палова жыхароў краіны. Часцей за ўсё расіяне знаходзяць другую палавінку праз кампаніі знаёмых і сяброў (30 %), кожны пяты рэспандэнт (20 %) знайшоў яе на рабоце. Далей па папулярнасці месцаў для знаёмства ідуць навучальныя ўстановы (13 %), паркі (11 %) і канцэрты (6 %). Праз інтэрнэт сваю пару адшукалі каля 5 % рэспандэнтаў. Што цікава, у эфектыўнасці сусветнай сеткі для знаёмстваў больш перакананыя мужчыны, адзначаюць даследчыкі.


Аўтара апавядання-дапаможніка «Як забіць свайго мужа», пісьменніцу Нэнсі Крэмптан Брофі з ЗША, абвінавацілі ў забойстве свайго мужа Дэніэла Броя, паведамляе Newsweek.

68-гадовая жанчына напісала дапаможнік па забойстве ў 2011 годзе, аповед быў апублікаваны на сайце See Jane Publіsh, аднак у цяперашні час ён выдалены. Адзначаецца, што ў працы Брофі апісвала магчымыя прылады забойства і прапаноўвала матывы здзяйснення злачынства. Забойства 63-гадовага Дэніэла адбылося 2 чэрвеня. Мужчына атрымаў смяротнае раненне з агнястрэльнай зброі ў кулінарным інстытуце Арэгона ў Портлендзе, дзе прапрацаваў больш за дзесяць гадоў. Пасля трох месяцаў расследаванняў паліцыя затрымала Нэнсі па падазрэнні ў забойстве. Пісьменніцу таксама абвінавацілі ў незаконным выкарыстанні агнястрэльнай зброі. Нэнсі Брофі яшчэ напісала раманы «Пекла ў сэрцы» і «Не той паліцэйскі».


Аўстралійка спалохалася за сваё жыццё і... пахудзела.

29-гадовая жыхарка Аўстраліі Меліса Маўавед прызвычаілася да фаст-фуду яшчэ ў дзяцінстве і паглынала шкодныя прадукты ў велізарнай колькасці. Да 18 гадоў яе вага дасягнула 135 кілаграмаў.

«У дзяцінстве я часта прыносіла ласункі з кухні ў спальню, каб потым з'есці іх. Я з'ядала тузін пончыкаў, фаст-фуд, шакалад і піла газіраваныя напіткі кожны вечар», — расказвае яна. У нейкі момант Меліса стала адчуваць сябе вельмі некамфортна ў людных месцах, а таксама стала купляць вопратку для цяжарных, у якой ёй было зручней. Аднак па-сапраўднаму дзяўчына спалохалася, калі ўрачы папярэдзілі пра тое, да якіх страшных захворванняў можа прывесці атлусценне. Цяпер дзяўчына вядзе падлік калорый, ужывае шмат садавіны і агародніны і перыядычна пасціцца. Плюс да гэтага — абавязковыя трэніроўкі шэсць дзён на тыдзень. Вынік, якога дамаглася Меліса за два гады, прыемна здзіўляе: дзяўчына скінула амаль палову сваёй вагі — 65 кілаграмаў і цяпер важыць каля 70.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.