Афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан завяршыўся. У аэрапорт Прэзідэнт прыбыў з рэзідэнцыі ўзбекскага лідара «Кайнарсай». Аляксандр Лукашэнка стаў першым замежным кіраўніком дзяржавы, які наведаў асабістую рэзідэнцыю Шаўката Мірзіёева. Там прэзідэнты працягнулі перамовы ў нефармальных абставінах, а пасля — за рабочым сняданкам, дзе яны абменьваліся меркаваннямі больш за тры гадзіны.
Днём раней Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў правялі перамовы, па выніках якіх было падпісана 16 дакументаў. У той жа дзень кіраўнікі дзвюх дзяржаў адкрылі выстаўку беларускіх вытворцаў Made іn Belarus. Экспазіцыя расказвае пра развіццё такіх галін, як машынабудаўніцтва, транспарт, хімія і нафтахімія, будаўніцтва, сельская гаспадарка, ахова здароўя, навука, адукацыя, спорт і іншае. На выстаўцы прэзідэнты абмеркавалі з бізнесменамі магчымыя сумесныя праекты і далі адказным асобам даручэнні іх прапрацаваць. У прыватнасці, размова ішла пра пастаўку прадукцыі, арганізацыю зборачных і перапрацоўчых вытворчасцяў, стварэнне лагістычных цэнтраў. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў наведалі цырымонію адкрыцця новага вытворчага корпуса беларуска-ўзбекскага прадпрыемства «Амкадор-Агратэхмаш».
Паводле БелТА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.