Вы тут

Паспяховыя старты ў Мехіка


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассю Пракапенку і Ірыну Прасянцову з выдатным выступленнем на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.


«Залаты медаль Настассі ў асабістым алімпійскім відзе праграмы і ваша сумесная перамога ў эстафеце пацвярджаюць высокі ўзровень айчыннай школы сучаснага пяцібор'я. «Вы — малайцы! — гаворыцца ў віншаванні. — Як і шматлікія беларускія балельшчыкі, спадзяюся, што нашы прадстаўнікі гэтага віду спорту гэтак жа ярка і паспяхова выступяць на Алімпіядзе ў Токіа ў 2020 годзе».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменкам і ўсёй камандзе моцнага здароўя і ўдачы.

Дарэчы, лідару зборнай Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассі Пракапенцы ўчора ўручана бронзавая ўзнагарода Алімпіяды 2008 года ў Пекіне.

У сталіцы Кітая дзесяць гадоў таму беларуска заняла чацвёртае месца, саступіўшы трэцяе месца на п'едэстале ўкраінцы Вікторыі Церашчук. Аднак допінг-проба ўкраінскай спартсменкі пасля пераправеркі аналізаў дала станоўчы вынік на анабалічныя стэроіды.

У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта ўзнагарода перададзена прадстаўніцы Беларусі Настассі Пракапенцы.

Уручэнне медаля адбылося падчас чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка (Мексіка), дзе спартсменка заваявала «золата» ў асабістым заліку і жаночай эстафеце. Такім чынам, у медальнай скарбонцы Беларусі ў Пекіне-2008 стала 14 узнагарод (3—4—7).

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.