Вы тут

Расійскаму касманаўту перадалі ордэн загінулага дзядзькі


Пошукавыя атрады, якія працуюць у нашай краіне, дагэтуль адкрываюць таямніцы, якія з ваенных часоў захоўвае зямля. Нядаўна член ваенна-гістарычнага клуба «Пошук» Андрэй Емяльяненка знайшоў ордэн Александра Неўскага ў лесе каля вёскі Давыдавічы ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. У 1943 годзе тут ішлі вельмі моцныя баі. Пошукавік збіраў інфармацыю пра няўлічаныя вайсковыя захаванні.


А ўчора міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў перадаў Герою Савецкага Саюза лётчыку-касманаўту Аляксандру Віктарэнку гэтую ўзнагароду. 75 гадоў таму яе атрымаў дзядзька касманаўта, старшы лейтэнант Іван Віктарэнка.

— Камандзір роты 69-га стралковага палка старшы лейтэнант Іван Віктарэнка быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі, але камандуючы 65-й арміяй асабіста на ўзнагародным лісце наклаў рэзалюцыю аб узнагароджанні ордэнам Аляксандра Неўскага, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. — З узнагароднага ліста вынікае, што ў раёне вёскі Жытцы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці мінамётная рота пад камандаваннем старшага лейтэнанта Івана Віктарэнкі паспяхова фарсіравала Дняпро. Дзякуючы выразнаму кіраўніцтву ўсё падраздзяленне, матэрыяльная частка і боепрыпасы былі хутка і без страт перапраўленыя на правы бераг. У далейшым камандзір роты арганізаваў умелае вядзенне агню па агнявых пунктах саперніка. Тым самым было забяспечана паспяховае прасоўванне пяхоты. Пры адбіцці контратакі агнём мінамётаў Іван Віктарэнка бязлітасна знішчаў гітлераўцаў і забяспечыў поспех бою.

Іван Віктарэнка загінуў праз месяц пасля гэтых падзей у адным з жорсткіх баёў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Ордэн знайшоўся праз 75 гадоў

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.