Вы тут

Дзіцячы тэлепраект «Талент краіны» рыхтуецца да выхаду ў эфір


Маштабны дзіцячы тэлепраект «Талент краіны» трэці раз рыхтуецца да выхаду ў эфір, а напярэдадні праводзіць дадатковы набор удзельнікаў. Трапіць у апошні вагон конкурсу змогуць таленавітыя дзеці ва ўзросце 5—15 гадоў і калектывы (да 3 чалавек), якія займаюцца харэаграфіяй і выступаюць у арыгінальным жанры.


Як расказалі «Звяздзе» на тэлеканале АНТ, які выступае адным з заснавальнікаў конкурсу, кастынг праходзіць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 15 верасня адборачнае журы прагледзіць прэтэндэнтаў у намінацыі «Харэаграфія» (народная, класічная або сучасная), 16 верасня ў гэты ж час змогуць паказаць сябе прадстаўнікі арыгінальнага жанру («Акцёрскае майстэрства», «Мастацкая дэкламацыя», «Цыркавое мастацтва»). «Калі вы робіце нумар пад музыку, не забудзьцеся прыхапіць з сабой флэшку з патрэбнай музычнай кампазіцыяй», — нагадваюць арганізатары. Перавагу ў адборы будуць мець лаўрэаты і прызёры міжнародных конкурсаў, аднак па вялікім рахунку шанц гучна заявіць пра сябе гэтай восенню атрымае абсалютна кожны прэтэндэнт.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: У народ па таленты

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.