Вы тут

Жанчына памерла пасля ўкусу вос


Зараз — пік выклікаў па ліквідацыі гнёздаў джалячых насякомых

Няшчасны выпадак адбыўся раніцай на адной з дач у Слуцкім раёне. Па папярэдніх звестках УСК па Мінскай вобласці, пасля ўкусу вос жанчыне стала дрэнна. Яе муж выклікаў хуткую. Аднак, нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, жанчына памерла. Дакладную прычыну смерці дапаможа ўстанавіць судова-медыцынская экспертыза.


А літаральна на наступны дзень тры асіныя гнязды выдалілі ратавальнікі ў Мінску. Выклікі паступілі з дзіцячых садкоў у Ленінскім і Фрунзенскім раёнах, а таксама з 25-й гарадской дзіцячай паліклінікі. У адным дзіцячым садзе восы аблюбавалі месца пад дахам, у другім — пад аконнай рамай. У паліклініцы няпрошаных гасцей выявілі ў шчыліне будынка. Усе гнёзды былі ліквідаваныя.

Як нагадалі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, пік выклікаў па выдаленні гнёздаў пчол, вос або шэршняў традыцыйна прыпадае на жнівень — верасень. Сям'я насякомых дасягае максімальнага памеру да канца лета — у гэты час яны найбольш актыўныя.

Ратавальнікі бясплатна прыбіраюць гнёзды насякомых у дзіцячых садках, дамах састарэлых і інвалідаў, бальніцах і іншых сацыяльных установах. Калі гняздо знойдзена ў доме, то жыхарам варта звярнуцца ў таварыства ўласнікаў або ЖРЭА. Ратавальнікі ў такіх выпадках аказваюць паслугі на платнай аснове. Аднак у надзвычайных сітуацыях, калі, напрыклад, хтосьці разварушыў гняздо або ў кватэры ці доме знаходзяцца дзеці, а бацькі не могуць да іх трапіць з-за насякомых, работнікі МНС выязджаюць неадкладна.

Спецыялісты расказалі, як можна застрахавацца ад з'яўлення непрыемных суседзяў. Як правіла, восы, пчолы і шэршні выбіраюць для гнёздаў дуплы ў дрэвах, гарышчы, надворныя пабудовы. МНС рэкамендуе яшчэ да наступлення лета заладзіць шчыліны на гарышчы, праз якія насякомыя могуць трапіць пад дах дома. Правяраць трэба таксама падвалы, нішы, у тым ліку схаваныя, а таксама засценкі паміж дама-
мі — іх можна запоўніць мантажнай пенай або будматэрыяламі. У горадзе пільную ўвагу варта ўдзяляць балконам і месцам пад дахам. Невялікае, памерам з яблык, гняздо можна зняць самастойна пры дапамозе мяшка і рыдлёўкі, а затым спаліць ці закапаць. Пры гэтым у МНС раяць паклапаціцца пра бяспечнасць твару і рук, дачакацца вечара, калі ўсе насякомыя вяртаюцца ў сваё жыллё і іх актыўнасць зніжаецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.

Культура

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

«Калі чалавецтва зноў паставіць перад сабой высокія пытанні, яно мяне ўспомніць»

Пагутарылі з дачкой вядомага ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля.