Вы тут

«Хайлун» нырнуў на 5,6 кіламетра


Кітайскі беспілотны батыскаф апусціўся на рэкордную глыбіню.


Кітайскі беспілотны батыскаф "Хайлун-11000" устанавіў рэкорд апускання на глыбіню 5630 метраў у ходзе выпрабаванняў на паўночным захадзе Ціхага акіяна.  Пра гэта паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Батыскаф з судна "Даян-1" ("Акіян-1") правёў шэраг выпрабаванняў пад вадой, які доўжыўся 13 гадзін. Вядучы навуковец экспедыцыі Лі Хуаймин паведаміў, што выпрабаванні паказалі, што апускання прайшлі щдала, і батыскаф мае выдатныя функцыянальныя магчымасці для глыбакаводных даследаванняў.

"Хайлун-11000" разлічаны на апусканне на глыбіню да 11 тысяч метраў.  Выпрабаванні па апусканню на гэтую глыбіню павінны завяршыцца да 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.