Вы тут

Попыт на круізы


Кітай стаў другім па велічыні пастаўшчыком круізных турыстаў у свеце.


У апошнія гады ў сферы міжнароднага круізнага рынку стала асабліва прыкметная тэндэнцыя «павароту на ўсход» перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Маштабы круізнага рынку рэгіёнаў Азіі і Акіяніі імкліва пераўзышлі рынкі Еўропы і Амерыкі. У прыватнасці, попыт Кітая на круізны рынак рэзка ўзрос, а індустрыя круізных лайнераў класа люкс увайшла ў свой «залаты перыяд».

За апошнія 10 гадоў цікавасць кітайскіх спажыўцоў да круізаў прыкметна павялічылася. Самымі папулярнымі відамі пуцёвак у круізныя туры сталі сямейныя і групавыя. Загадчык аддзела воднага транспарту планавага інстытута міністэрства транспарту Кітая Цянь Цзя паведаміў, што ў 2017 годзе парты Кітая прынялі 1049 лайнераў, а колькасць пасажыраў на круізных лайнерах дасягнула 2,43 мільёна чалавек, у параўнанні з 2010 годам гэтыя паказчыкі выраслі ў 11 разоў. Цяпер Кітай з'яўляецца самым буйным рынкам-крыніцай круізных турыстаў у Азіі і другім у свеце.

Вядомыя міжнародныя круізныя кампаніі ўжо цалкам увайшлі ў кітайскі рынак.Зараз з пашырэннем круізнага рынку Кітая імклівае развіццё атрымалі такія звёны індустрыі, як абслугоўванне партовых прапускных пунктаў, матэрыяльнае забеспячэнне, персанал лайнераў, арганізацыя турызму, рамонт і рэстаўрацыя караблёў, сэрвіс продажу пуцёвак і інш. Круізны турызм стаў новым перспектыўным кірункам у развіцці эканомікі Кітая.

У 2015 годзе ў КНР быў выпушчаны «План па паскарэнню самастойнага праектавання і будаўніцтва круізных лайнераў», які стаў важнай задачай у развіцці кітайскай прадукцыйнай галіны. Акрамя таго, Цянь Цзя адзначыў, што маштаб эканомікі круізнага турызму ў Кітаі ў будучыні яшчэ больш павялічыцца. Мяркуецца, што да 2035 года аб'ём круізнай эканомікі дасягне 460 млрд юаняў, дзе праектаванне і будаўніцтва лайнераў, матэрыяльнае забеспячэнне і праца круізных кампаній зоймуць адпаведна 25, 20 і 25 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».