Вы тут

Кулінарны паядынак адбудзецца ў БДУ


Месца спаборніцтва — інтэрнат №7 па вуліцы Кастрычніцкая, 10/2. Пачатак у 14.30.


У гэтым годзе свае кулінарныя і творчыя здольнасці прадэманструюць каманды з дзевяці інтэрнатаў: №1 – “Паўлiнка”, №2 – “Двойка Белісіма” , №3 — “Дробка солі”, №4 — “Soul Kitchen”, №5 — “Хатні смак”, №6 — “Плоў з Бульбай”, №7 – “Мар'я лён трэ, кум целя пасэ”, №10 – “Смак” і №11 — “Гаспадынькі”.

Канкурсантам трэба будзе з аднолькавага і вядомага загадзя набору прадуктаў прыгатаваць тры стравы. Каманды могуць дапоўніць “кошык” прадуктаў таксама ўласнымі інгрыдыентамі. На гэты раз кулінарныя вынаходствы павінны адлюстроўваць тэму малой Радзімы удзельнікаў. За дзве гадзіны з наяўнага набору варта прыгатаваць гарачую і халодную страву, найбольш распаўсюджаную ў мясцовасці, адкуль прыехалі студэнты. Хатнім заданнем абвешчана прыгатаванне кампоту.

Для таго, каб перамагчы, неабходна вытрымаць тэму конкурсу ў афармленні і падрыхтоўцы, а таксама паспяхова прэзентаваць свае кулінарныя творы.

Кухар каманды-пераможцы стане ўладальнікам кнігі з унікальнымі рэцэптамі. Усе ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі, памятнымі падарункамі і салодкія прызамі. А завершыцца спаборніцтва  дэгустацыяй.

Арганізатарам конкурсу выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.