Вы тут

Прайшла чарговая прамая лінія з Анатолем Лісам


У мінулую суботу прайшла чарговая прамая лінія жыхароў вобласці са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолем ЛІСАМ. Да губернатара дазваніліся 28 чалавек. Людзей хвалявалі самыя розныя праблемы: работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі, эфектыўнае выкарыстанне зямлі, ахова навакольнага асяроддзя, парадак выдачы крэдытаў, а таксама навагодняе ўпрыгожанне населеных пунктаў.


Жыхары Лунінецкага раёна паскардзіліся на працяглую адсутнасць гарачай вады ў іх дамах. Шматдзетная сям'я з Кажан-Гарадка хоча атрымаць субсідыю на пакупку жылля. Жыхарка Кобрына лічыць неналежнай арганізацыю асвятлення вуліц Цаглянай і Шырокай. Сяльчане з Ганцавіцкага раёна задавалі пытанне па медыцынскім абслугоўванні ў вёсцы Чудзін. А Міхаіл Сямёнавіч, напрыклад,  хоць і жыве ў Бярозе, перажывае за сваю малую радзіму — вёску Бабровічы Івацэвіцкага раёна. У Матыкалах Брэсцкага раёна закрылі лазню, і жыхары скардзіліся на гэта.

Паступілі таксама званкі-падзякі. Валянціна Мікалаеўна з Высокага Камянецкага раёна ад імя сваіх суседзяў падзякавала за абноўлены да абласных дажынак горад. А неабыякавая брастаўчанка ўнесла свае прапановы па каляднай ілюмінацыі абласнога цэнтра.

Некаторыя заяўнікі адразу па ходзе прамой лініі атрымалі адказы. Па тых жа пытаннях, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, службовым асобам былі дадзены даручэнні.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: З клопатам пра малую радзіму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».