Вы тут

Мінчан просяць заключыць дагавор на ацяпленне кватэр


Арганізацыі ЖКГ Мінска просяць жыхароў да 1 кастрычніка заключыць дагавор на аказанне паслуг па цеплазабеспячэнні для ацяплення і (або) гарачага водазабеспячэння кватэр, паведамілі карэспандэнту БелТА ў дзяржаўным аб'яднанні «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».


У адпаведнасці з законам «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, да якіх адносяцца і цеплазабеспячэнне (ацяпленне) і (або) гарачае водазабеспячэнне, аказваюцца на падставе дагавораў.

Раней КУП ЖКГ, як выканаўца, заключалі дагаворы з уласнікамі жылых памяшканняў на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылога дома, тэхнічным абслугоўванні ліфта, капітальным рамонце і іншых, акрамя цеплазабеспячэння.

«Па даручэнні ўрада з 2017 года арганізацыі ЖКГ сталі выканаўцамі і па паслузе цеплазабеспячэння. У ліпені 2018 года распрацавана і ўзгоднена прыкладная форма дагавора паміж КУП ЖКГ і насельніцтвам па жылых дамах, што забяспечваюцца цеплавой энергіяй прадпрыемствамі «Белэнерга». Урадам вызначаны тэрміны заключэння дагавораў да 1 кастрычніка 2018 года», — растлумачылі ў аб'яднанні.

Заключаць дагаворы па новых правілах у Беларусі, у тым ліку ў сталіцы, пачалі са жніўня 2018 года. Адпаведныя аб'явы з інфармацыяй для насельніцтва ў Мінску размясцілі ў пад'ездах жылых дамоў.

Спецыялісты дадалі, што ў дагаворах дакладна прапісаны правы, абавязкі і адказнасць бакоў, парадак аплаты аказаных паслуг. Гэта дае магчымасць спажыўцу канкрэтызаваць прэтэнзіі па парушэннях у аказанні паслуг, матывуючы іх пунктамі дакумента.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.