Вы тут

Светлыя знакі сяброўства


Шматлікімі перспектывамі напаўняецца супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы літаратуры. Гэтым разам беларускі чытач мае магчымасць падрабязней пазнаёміцца з культурай і гісторыяй сяброўскай краіны: у Беларусі адкрыўся першы аддзел кітайскай літаратуры ў рамках праекта «Паліцы кітайскіх кніг».


— Праект узнік падчас лютаўскай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі 2018 года. Ініцыятарам стала Дзяржаўная адміністрацыя па справах прэсы і публікацый Кітая, а з нашага боку ідэю падтрымала Міністэрства інфармацыі. Што датычыцца практычнай рэалізацыі, то яе ажыццявілі Кітайская нацыянальная карпарацыя па імпарце і экспарце выданняў і «Белкніга», — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч. — Фарміраваннем асартыменту займаліся кітайскія спецыялісты, таму наведнікі нашай крамы маюць унікальную магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Кітаем праз успрыманне саміх кітайцаў.

На «Паліцах кітайскіх кніг» прадстаўлены выданні на кітайскай, англійскай і рускай мовах. Літаратура даволі разнапланавая. Напрыклад, прадстаўлена кніга кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна «Аб дзяржаўным кіраванні». Ёсць выданні, прысвечаныя гісторыі розных сфер дзейнасці кітайцаў, вывучэнню кітайскай мовы, культуры краіны, можна знайсці кітайскую класіку.

Адзначаецца, што гэта толькі пачатак супрацоўніцтва, кіраўніцтва «Белкнігі» плануе прасачыць за попытам на гэтую літаратуру, каб вызначыцца, у якім кірунку працаваць далей. На працягу тыдня «Кітайскія кніжныя паліцы» будуць працаваць у рэжыме выстаўкі, пасля чытачы змогуць набыць тыя ці іншыя выданні.

Кітайскі бок таксама зацікаўлены ў пашырэнні сувязяў і знаёмстве з іншымі літаратурамі. З 2000 года ў Кітаі выйшла больш за 40 кніг беларускіх аўтараў на кітайскай мове.

— Зараз мы шукаем у Беларусі выдатных перакладчыкаў, каб сумесна выдаць кнігі пра Беларусь і Кітай, — заўважыла спадарыня Пан Лілі, віцэ-прэзідэнт Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па імпарце і экспарце выданняў. — У Кітаі вялікі попыт на навуковую і даследчую літаратуру, таму беларускія аўтары могуць звяртацца да нас, мы спадзяёмся на супрацоўніцтва.

Сумесная праца ў сферы кнігавыдання была значна актывізавана ў 2015 годзе падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі. Было падпісана пагадненне паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі па праекце перакладу публікацый класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі. За гэты час Выдавецкі дом «Звязда» выпусціў больш за дзясятак кніг у серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», зборнік кітайскай паэзіі «Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая». Да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем была падрыхтавана і выдадзена кніга «Белорусско-китайские отношения в воспоминаниях белорусских послов» і іншыя. Сёлета эстафету перахапіла выдавецтва «Мастацкая літаратура». Яно працягнула выданне серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая», выдала кнігу «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. 100 паэтаў XX века».

Праект «Паліцы кітайскіх кніг» — гэта выдатны эксперымент для нашай краіны, дзякуючы якому раскрываецца патэнцыял беларуска-кітайскіх адносін у сферы літаратуры.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.