Вы тут

Адчуванне патрэбнасці


Літаратура застаецца фундаментальным складнікам духоўнага жыцця краіны — з кожным годам гэта даказвае Нацыянальная літаратурная прэмія, якае набывае ўсё большы аўтарытэт: павялічваецца колькасць канкурсантаў, расце памер узнагароджванняў, выяўляецца цікавасць грамадскасці да літаратурнага працэсу.


Сёлета адным з вынікаў існавання гэтай прэміі стала ўтварэнне сайта, дзе пакуль размешчаны толькі пераможцы ды іх кнігі з 2015 года. У далейшым плануецца больш аператыўнае абнаўленне інфармацыі, наведнікі сайта змогуць пазнаёміцца з усімі канкурсантамі, якія пажадаюць прадставіць свае творы на конкурс. Таксама абмяркоўваецца магчымасць грамадскага галасавання.

Праводзіцца і ўдасканаленне арганізацыйных момантаў: змяніўся грашовы памер узнагаро-джання. Між тым, па новай інструкцыі, з наступнага года заяўкі будуць прымацца да першага красавіка, далей два месяцы з імі будзе працаваць экспертная камісія, з 15 чэрвеня па 15 ліпеня журы стануць вывучаць кнігі. Да шостага жніўня плануецца аб’яўленне вынікаў конкурсу.

— Нацыянальная літаратурная прэмія — гэта ацэнка творчасці аўтара, стымул для далейшага росту. Многія з нашых пісьменнікаў рана ці позна атрымлівалі яе. І калі да прэміі лічыш, што заслугоўваеш гэтага, то пасля атрымання заўсёды ўзнікае адчуванне, што яе прысудзілі авансам. Нармальная рэакцыя: чалавек бачыць свае недахопы і перспектывы. Гэта дастатковая мабілізацыя творчых сіл. Для мяне самае істотнае, каб літаратурнае поле пашыралася, квітнела і буяла ў Беларусі, стала ўзорам для іншых народаў, краін, літаратур. Такое не напішаш у інструкцыі, але гэта наша супольнае рашэнне, — зазначае Іван Саверчанка, член прэзідыума і праўлення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», прафесар, доктар філалагічных навук, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сустаршыня журы. — Прэмія знаходзіць сваё гучанне і падтрымку. Літаратура ўзбагачаецца. Хацелася, каб прэмія набыла міжнародане гучанне, бо аўтары, што жывуць за мяжой, па правілах, могуць браць удзел у конкурсе. Прысуджэнне — гэта яшчэ акцэнт на нашых перакладчыках для замежных партнёраў. Калі аўтар атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію, значыць, ён годны, ацэнены на нацыянальным узроўні і яго можна перакладаць, пашыраць творы ў свеце.

Спецыялісты і літаратары адзначаюць, што якасць твораў набывае належны ўзровень, хоць працаваць заўсёды ёсць над чым, бо пісьменнікі адчуваюць, што яны запатрабаваныя — грамадствам і дзяржавай. Ёсць спадзяванні, што з цягам часу значнасць беларускай літаратуры толькі павялічыцца, а Нацыянальная літаратурная прэмія будзе садзейнічаць павышэнню якасці твораў.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Фота Вікторыі АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».