Вы тут

Belarus Fashion Week вясна-лета 2019


Беларускі тыдзень моды пачынае новы сезон. Чаго чакаць?

Калі? З 7 па 11 лістапада 2018 г.

Дзе? Нацыянальны Выставачны Цэнтр "БелЭкспа" праспект Пераможцаў, 14.

Хто? Вядучыя fashion-брэнды краіны: Nelva, Lakbi, Devur, Larisa Balunova, Favorini, emse, Lea Lea; і топавыя дызайнеры: Ton-in-Ton, Natalia Korzh, Kseniya Romanova, Vita Gordievska, VOLHA, T. Efremova, Totti Swimwear.  Акрамя таго, гэтай восеню зробяць акцэнт на мужчынскай модзе: Tarakanova, Ivan Man, Male Me, Lakbi, Komintern, Makey (аксессуары).  

Паказ італьянскага дызайнера Marco Rambaldi пройдзе з удзелам мадэлей “ва ўзросце” пры падтрымцы амбасады Італіі. Таксама на подыуме з’явіцца “ільняная” калекцыя дызайнераў-членаў “Беларускай палаты моды”.

Скразны матыў новага сезону Беларускага тыдня моды – беларуская прырода. Афішы ўпрыгожвае дзяўчына ў вобразе пяшчотнай кветкі – жоўтага гарлачыка, які можна ўбачыць у рэках і азёрах па ўсёй краіне. Так арганізатары падкрэсліваюць дуэт беларускіх традыцый і сучаснага дызайну. 

За 17 сезонаў існавання Belarus Fashion Week стала самай аўтарытэтнай моднай падзеяй краіны. Мэта мерапрыемства – папулярызаваць і прасоўваць беларускіх вытворцаў дызайнерскага адзення як у Беларусі, так і за мяжой.

На тыдзень БелЭкспа пераўтвараецца ў модную пляцоўку, дзе з раніцы да вечара праходзяць дэфіле, адукацыйныя мерапрыемствы і бізнэс-сустрэчы ў сферы fashion.

Важна, што арганізатары надаюць асаблівую ўвагу сацыяльным ініцыятывам. Напрыклад, праект “Новыя магчымасці” – праца людзей з інваліднасцю над стварэннем калекцыі адзення.

“Каб выхаваць людзей з добрым густам у модзе, неабходна пачынаць з дзяцінства”, - упэўнены арганізатары KidsFashion Day BFW. 7 лістапада на подыум па традыцыі выйдуць маленькія беларускія мадэлі. У межах Дня дзіцячай моды свае калекцыі прадставяць MUGAKO, Navy kids’, Leya.me, Margo style, модны дом «Dolce Vita», Kutsepova, Vershina, вясельны салон «Даная», T.Efremova, Anastasia Falcovich і іншыя.

 

Кожны госць, набывая квіток на дэфіле ў гэты дзень, падтрымлівае Беларускую асацыяцыю дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.  Усе сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, пойдуць на патрымку сямей з гэтай грамадскай арганізацыі. 

На Kids’ Fashion Day BFW паміж паказамі гасцям не дадуць засумаваць: будуць працаваць аніматары ў спецыяльных інтэрактыўных зонах, таму прыходзіць туды трэба з дзеткамі.

Арганізатары - «Беларуская палата моды», агенства PR і камунікацый «Адкрыты подыум».

Оnline-трансляцыі ўсіх паказаў можна будзе паглядзець на сайце www.bfw.by.

За актуальнымі навінамі Belarus Fashion Week сачыце ў сацыяльных сетках:

VK www.vk.com/club18412498

Facebook www.facebook.com/belarusfashionweek

Instagram www.instagram.com/belarusfashionweek

 

Фота прадстаўлены арганізатарамі Belarus Fashion Week.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».