Вы тут

Пасяджэнне беларуска-кыргызскай міжурадавай камісіі пройдзе ў кастрычніку


Восьмае пасяджэнне беларуска-кыргызскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве плануецца правесці ў Бішкеку ў кастрычніку, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кыргызстане.


Падрыхтоўка да правядзення гэтага пасяджэння разглядалася на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызстане Андрэя Страчко з міністрам сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці і меліярацыі, старшынёй кыргызскай часткі міжурадавай камісіі Нурбекам Мурашавым. Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін.

У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў $130,1 млн і ў параўнанні з 2016-м павялічыўся ў 2,4 раза, экспарт - $123,5 млн (павялічыўся ў 2,5 раза), імпарт - $6,6 млн (павялічыўся на 44,3 працэнта). Сальда склалася дадатнае ў памеры $116,8 млн.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

Фігурыст Юрый Гуліцкі: Думаю, турнір у Мінску будзе класны

У дваццатых чыслах студзеня ў Мінску ўпершыню пройдзе маштабны турнір па фігурным катанні.

Грамадства

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

​Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай».

Калейдаскоп

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

На «Песні года Беларусі» артысты прызнаваліся ў любові да родных мясцін

У мінулую пятніцу ў Мінску прайшоў заключны канцэрт «Песні года Беларусі».