Вы тут

«Гэта не я, а гліна мяне выбрала»


Пра тое, што ў Краснапольскім раёне з'явілася ганчарная майстэрня, напэўна, я даведалася самая апошняя. Трапіўшы сюды аднойчы, ты ўжо не забудзеш людзей, што тут працуюць, і сам пачнеш спрабаваць майстраваць нешта на ганчарным крузе.


Аляксандра Чарткова прыехала ў Беларусь у 2010 годзе. Яна нарадзілася ў расійскім горадзе Сергіеў Пасад. Там пазнаёмілася са сваім будучым мужам, калі ён прыязджаў на работу. Пасля вяселля прынялі рашэнне пераехаць з вялікага падмаскоўнага горада ў беларускую вёску, адкуль родам муж.

Набылі дом. Нарадзілі дзяцей. У дэкрэтным адпачынку Аляксандра зразумела, што жадае навучыцца працаваць за ткацкім станком: дома знайшліся кросны, якія яна хацела аднавіць. Такім чынам Аляксандра трапіла ў Краснапольскі Дом рамёстваў. І там захапілася ганчарнай справай.

— Так, напэўна, павінны былі скласціся зоркі на небе, каб я тут апынулася. Пра ганчарную майстэрню ў раёне гаварылі ўжо даўно. І так супала, што мы разам з раённым гісторыка-этнаграфічным музеем паўдзельнічалі са сваёй творчай ініцыятывай у конкурсе праектаў. Зараз наша майстэрня існуе дзякуючы Праграме развіцця ААН (ПРААН), — разважае жанчына.

У Аляксандры двое малых дзяцей. Штодзень пасля майстэрні яна шчыруе па хатняй гаспадарцы. Да ганчарнага круга захаплялася лапікавым шыццём, тэкстыльнай лялькай, пап'е-машэ. На пытанне, чаму выбрала кераміку, адказвае з усмешкай: «Гэта не я, а гліна мяне выбрала».

— Мару пра ўласную майстэрню, паездку ў Прыбалтыку, а яшчэ хачу навучыцца ездзіць конна, — здзіўляе сваімі планамі Аляксандра.

У творчых людзей мары заўсёды здзяйсняюцца.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.