Вы тут

Бюст Якубу Коласу адкрыты ў Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў


Сёння ў адным з лепшых ВНУ Кітая — ў Цяньцзінскім універсітэце замежных моў адбылося ўрачыстае адкрыцце помніка вялікай асобы, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Дадзены помнік усталяваны дзякуючы рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Працу па стварэнні і вырабу помніка ўзяло на сябе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аўтар кампазіцыі — вядомы беларускі скульптар Сяргей Гумілеўскі.

У сваей прамове Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды адзначыў, што Якуб Колас — народны паэт. Якуб Колас — сімвал патрыятызму і мужнасці беларускага народа. Ён заўсёды глыбока адчуваў велізарную асабістую адказнасць за лёс краіны, яе незалежнасць і значэнне ў свеце.

Пасля ўрачыстай адкрыцця рэктар універсітэта Чэнь Фачунь уручыў Кірылу Рудаму дыплом запрошанага прафесара Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, затым адбылася лекцыя Посла для студэнтаў універсітэта.

china.mfa.gov.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.