Вы тут

Расійская паліцыя будзе працаваць у Беларусі падчас II Еўрапейскіх гульняў


Расійскія праваахоўнікі будуць задзейнічаны на маючых адбыцца буйных спартыўных падзеях у Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы.


"Расійскія калегі з Міністэрства ўнутраных спраў дэлегуюць нам сваіх супрацоўнікаў на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі. Гэта, безумоўна, павысіць эфектыўнасць прымаемых мер па забеспячэнні грамадскага парадку", - падкрэсліў Ігар Шуневіч. Ён таксама адзначыў, што плануецца прыцягнуць праваахоўнікаў з некаторых іншых краін.

Пры падтрымцы праваахоўных органаў суседніх краін, у першую чаргу Расіі, будзе зроблена ўсё магчымае, каб выключыць ўскладненні аператыўнай абстаноўкі падчас буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў, перакананы кіраўнік МУС Беларусі.

Міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў выказаў падзяку беларускім калегам за садзейнічанне пры падрыхтоўцы і падчас правядзення чэмпіянату свету па футболе і паведаміў, што накіраваў прапанову ў МУС Беларусі ўзнагародзіць задзейнічаных супрацоўнікаў міліцыі за іх працу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.